Грамадства33

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ

У Пінску з'явіўся пункт буккросінгу — спецыяльная шафа, дзе можна бясплатна ўзяць кнігу альбо пакінуць сваю. Пра новую ініцыятыву расказала ў Threads мясцовая жыхарка Таццяна, паведамляе выданне Blizko.by.

Шафу паставілі на вуліцы Ільіна, побач з экспрэс-пунктам OilService, недалёка ад дома № 2А. Канструкцыя нагадвае невялікую тэлефонную будку: яна мае празрыстыя сцены з малюнкамі, шкляныя дзверы і шафу з кнігамі. Сцяну насупраць дзвярэй звонку ўпрыгожваюць цюль і штучныя кветкі. На даху размешчаны надпіс «Тутэйшыя кнігі».

Скарыстацца з гэтага пункта можа кожны. Можна выбраць кнігу, якая спадабалася, і забраць яе дадому. Таксама сюды можна прынесці ўласныя кнігі, якія ўжо не патрэбныя, каб імі маглі скарыстацца іншыя.

Падобныя пункты буккросінгу ўжо існуюць у розных гарадах Беларусі, у тым ліку ў Мінску. Адзін з іх, напрыклад, размешчаны ў скверы на вуліцы Гамарніка і прысвечаны пісьменніку Івану Мележу.

Каментары3

  • Хай будзе
    21.08.2026
    Добрая справа, але бібліятэкі ёсць.
  • Axel Justas
    21.08.2026
    Хай будзе, паспрабуйце ў бібліятэцы знайсці сучасную кніжку па-беларуску. Нават не ад эктрыміста Бахарэвіча, а проста нешта напісанае пасля БССРу.
  • Добрая справа
    21.08.2026
    Добрая справа, дзякуй тым хто прапіхаў гэты праект .

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам5

«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка8

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць