Грамадства44

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у рэзідэнцыі апошняга ў Нова-Агарове. Бакі, як афіцыйна паведамляецца, абмеркавалі беларуска-расійскія гандлёва-эканамічныя сувязі, электроніку і далейшае двухбаковае супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Лукашэнка заявіў, што напярэдадні падчас сустрэчы з расійскім прэм’ер-міністрам Міхаілам Мішусціным бакі дэталёва разгледзелі асноўныя пытанні ўзаемадзеяння. Па яго словах, Беларусь выконвае ўсе дасягнутыя дамоўленасці ў сферах сельскай гаспадаркі, харчавання, паліва і іншых напрамках.

Палітык адзначыў, што міжнародная сітуацыя падштурхоўвае Мінск і Маскву больш актыўна абмяркоўваць агульныя праблемы. Ён падкрэсліў, што краіны маюць намер разам пераадольваць цяжкасці, што ўзнікаюць. Паводле слоў Лукашэнкі, цяперашняя сустрэча павінна была стаць перадусім падвядзеннем вынікаў, а не прыняццем новых рашэнняў.

Асобна Лукашэнка спыніўся на росце тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй. Ён заявіў, што сёлета гэты паказчык значна перавысіць леташні ўзровень. Пры гэтым усё большую частку ўзаемнага гандлю займаюць сучасная электроніка і іншыя высокатэхналагічныя тавары. Лукашэнка запэўніў, што Беларусь разам з Расіяй стварае неабходную вытворчую базу і разлічвае ў будучыні выйсці на яшчэ больш высокі ўзровень.

Уладзімір Пуцін таксама ацаніў развіццё гандлёва-эканамічных адносін як паспяховае. Паводле яго слоў, нягледзячы на спробы знешняга ўплыву на працэс, тавараабарот дзвюх краін летась склаў амаль 52 мільярды даляраў. За першыя шэсць месяцаў 2026 года ён вырас яшчэ на 12,5%.

Расійскі прэзідэнт таксама паведаміў, што аб’ём прамых расійскіх інвестыцый у беларускую эканоміку дасягае 4,5 мільярдаў даляраў. У Беларусі працуе каля 2,5 тысяч прадпрыемстваў з расійскім капіталам.

Каментары4

  • ЛК
    29.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • за язык никто не тянул
    29.08.2026
    Интересно, решала минский (точнее шкловский), порешает проблемы России на Западе и проблемы Беларуси на Юге ??!!
  • Барадзед
    29.08.2026
    Последние приверженцы совдепа. Два постсоветских мамонта. Вожди самодержавные.

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам5

«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка8

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

У Англіі выкарыстаныя навагоднія ялінкі закопваюць на пляжах. Навошта?1

Больш за 700 тысяч. Узламаная «Кіберпартызанамі» база Расстата дазволіла ўдакладніць колькасць забітых і зніклых без вестак на вайне расіян6

Мерц: Адмова Украіне ў шляху да НАТА ў 2008 годзе была памылкай14

Адстаўлены віцэ-прэм'ер Шулейка будзе ствараць на Гродзеншчыне аграхолдынг2

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць