Свет44

Лаўроў: Зяленскі кідае прамы выклік Трампу

Таксама міністр замежных спраў Расіі ўпэўнены, што Уладзіміру Зяленскаму не патрэбныя выбары, бо для іх правядзення ён высунуў непрымальныя ўмовы.

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Уладзімір Зяленскі сваёй рэакцыяй на дызельную здзелку Масквы і Вашынгтона кідае прамы выклік прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў журналістам у Баку, піша ТАСС.

Кіраўнік МЗС РФ адзначыў, што Зяленскі ў адказ працягвае прасіць больш узбраенняў для ўдараў па Расіі.

«Гэта прамы выклік, прычым грубы, у адрас прэзідэнта Трампа, які актыўна падтрымліваў гэтую здзелку і неаднаразова публічна выказваўся пра гэта, — звярнуў увагу Лаўроў. — На маю думку, усё гэта ўжо разумеюць і цалкам усведамляюць, што падобныя паводзіны сталі звычайнымі для спадара Зяленскага, які лічыць, што ўвесь свет яму нешта павінен, а сам ён нікому нічога не абавязаны рабіць наўзамен і не гатовы ісці ні на якія канструктыўныя дзеянні, якія былі б па-сапраўднаму сумленнымі і раўнапраўнымі».

Таксама Сяргей Лаўроў упэўнены, што Уладзіміру Зяленскаму не патрэбныя выбары, бо для іх правядзення ён высунуў непрымальныя ўмовы.

«Спадар Зяленскі ўжо выразна даў зразумець, што выбары яго не цікавяць, бо ён абставіў іх такімі ўмовамі, якія загадзя непрымальныя», — сказаў кіраўнік МЗС РФ.

На пытанне, ці гатовая Масква пайсці на саступкі, калі прэзідэнцкія выбары ва Украіне ўсё ж адбудуцца, Лаўроў заўважыў: «Мы не будзем гадаць».

Каментары4

  • Пытанечка
    15.10.2026
    Лаўроў, а колькі ўжо ты са сваім ФСБэшным гаспадаром пры ўладзе?
  • Спадар
    15.10.2026
    Веліч расеі ў красе. Чё ты там на трампа крошыш? 🤔. Я думаў вы самі вырашаеце ўсё...
  • Армянский позор
    15.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам18

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам18

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць