Здарэнні1010

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства

Толькі пасля раптоўнай смерці жывёлы высветлілася, што ў ката было шаленства.

У акаўнце мінскай ветэрынарнай клінікі «Доктар Вет» расказалі пра нядаўні выпадак з пацыентам. У відэа гаворка ідзе пра ката, якому спецыялісты аказвалі дапамогу, піша Onliner.by.

Толькі пасля раптоўнай смерці жывёлы высветлілася, што ў ката было шаленства. Пры гэтым гаспадары выключалі кантакт хатняга гадаванца з іншымі жывёламі. Зараз больш за 10 супрацоўнікаў вымушаныя праходзіць курс экстраннай вакцынацыі.

У відэа падрабязна расказалі храналогію здарэння.

Ката даставілі ў клініку «Доктар Вет» у стане агульнага прыгнечання і дэпрэсіі.

Таксама ў жывёлы назіралася поўная тазавая параплегія — параліч абедзвюх задніх лап. Вядома, што за тыдзень да гэтага былі скаргі на боль у паяснічным аддзеле і адмову ад ежы.

«Да гэтага гаспадары ўжо абышлі некалькі клінік, але беспаспяхова. Кот не быў прышчэплены, аднак доступу на вуліцу не меў, а кантакт з іншымі жывёламі гаспадар выключаў», — гаворыцца ў відэа.

Спецыялісты ветклінікі пачалі поўную дыягностыку жывёлы. Але завяршыць яе не паспелі — кот раптоўна памёр.

«Падчас лячэння гаспадары падазрона ўдакладнялі: «А гэта не можа быць шаленства?» Шаленства? Мы ўсяляк адкідалі гэтую версію, нягледзячы на неўралагічныя сімптомы, бо вірус нельга прынесці на вопратцы або абутку — патрэбны непасрэдны кантакт: укус, драпіна або траплянне сліны хворай жывёлы. Гаспадары гэта выключалі», — працягвае расказ ветэрынарны доктар.

Пасля смерці жывёлы гаспадары ў прыватным парадку вырашылі правесці даследаванне на шаленства.

«І якое ж было наша здзіўленне, калі прыйшоў станоўчы вынік. Як такое магчыма, кот жа хатні? У санэпідэмстанцыі нам сказалі, што гэты кот кантактаваў з кажаном, пра што нам падчас збору анамнезу нічога не паведамілі.

З-за таго, што гаспадары ўтаілі гэтую інфармацыю, больш за 10 маіх калег — дактароў і асістэнтаў нашай клінікі — апынуліся пад смяротнай пагрозай, былі шпіталізаваныя і проста цяпер праходзяць курс экстраннай вакцынацыі», — гаворыцца далей у відэа.

Спецыялістка асабліва падкрэсліла: шаленства невылечнае, пры жыцці яго нельга дыягнаставаць са стоадсоткавай дакладнасцю, а пасля з’яўлення сімптомаў смяротнасць складае 100%.

«Згодна з заканадаўствам Беларусі, вакцынацыя супраць шаленства абавязковая для ўсіх сабак і катоў. Ветэрынарныя ўрачы маюць права адмовіць у аглядзе непрышчэпленай жывёлы. Будзьце шчырымі з дактарамі — гэта пытанне жыцця людзей», — падкрэслілі аўтары допісу.

На момант публікацыі відэа набрала каля 150 тысяч праглядаў і 500 каментарыяў.

Каментары10

  • цыкада
    22.10.2026
    так ложь одного синепалого сколько жизней сгубила

    [Зрэдагавана]
  • Не ў курсе
    22.10.2026
    А пашпарт вакцынацыі ёсць у катоў, якіх возяць да ветэрынараў?
    Ёсць такое ў Беларусі?
  • Імя
    22.10.2026
    Не ў курсе, там напісана, што не быў прышчэплены і ветэрынары адразу пра гэта ведалі.

Цяпер чытаюць

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма8

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

Лукашэнка пра пачатак вайны: У 2022‑м амерыканцы папярэджвалі… І правільна папярэджвалі!21

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады33

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі17

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма8

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць