Грамадства2929

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі

Атрымаўшы беларускі дакумент, многія расіяне працягваюць жыць у Расіі.

Фота: annavakx / Instagram

Навошта беларускі ДНЖ расіянам?

Блогерка Ганна Мяжонак дзеліцца ў роліку, чаму многія расіяне сталі атрымліваць дазволы на жыхарства ў Беларусі.

Першае — гэта эканомія пры куплі аўто. «Тры-чатыры мільёны [расійскіх рублёў] ($ 36‑49 тысяч — НН) на куплі аўто, ведаеце, на дарозе не валяюцца», — кажа яна і тлумачыць, што розніца ўзнікае праз тое, што ў Беларусі няма такіх утылізацыйных збораў.

«Калі ў цябе ёсць беларускі ДНЖ, то ты можаш спакойна ездзіць на аўто з беларускімі нумарамі па Расіі. Наогул, без якіх-небудзь праблем», — кажа яна.

Пра тое, што расіяне робяць беларускія дакументы для куплі аўто, «Наша Ніва» падрабязна пісала раней.

Вучоба ў ВНУ

Другая прычына, чаму расіяне масава робяць беларускія дакументы, на думку блогеркі, — гэта дзеці.

«Нам усім трэба вучыць нашых дзетак, а ў Расіі ўсё складаней і складаней паступіць у ВНУ. У нас то адно, то іншае, таму расійскія хлопцы лёгка вучацца ў беларускіх ВНУ, бо няма моўнага бар'ера», — тлумачыць яна.

Instagram і Visa

Трэцяя прычына аказалася куды менш відавочная. Па словах блогеркі, дзякуючы беларускаму ДНЖ можна выводзіць сацсеткі з-пад расійскай юрысдыкцыі.

«Вось усе і ламануліся сюды», — рэзюмуе блогерка.

У іншых публікацыях яна таксама адзначала, што з беларускімі дакументамі можна зрабіць сабе картку Visa ў беларускім банку.

Каментары29

  • Аналитик
    09.11.2026
    Есть одна настоящая, очевидная причина - они не хотят на войну.
  • Gorliwy Litwin
    09.11.2026
    З гэтых жа прычын многія гітлераўскія бонзы адгаварылі шэфа ад акупацыі Швайцарыі. Заўжды паспеем, казалі яны фюрэру, а пакуль ідзе вайна, і на ўсялякі выпадак, карысці ад фармальнай незалежнасці Швайцарыі нашмат больш.
  • Лайдак
    09.11.2026
    Нешта незразумела, на якой падставе яны атрымліваюць внж, калі не працуюць і не жывуць у Беларусі?

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам44

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам44

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць