Вайна99

Зяленскі, а таксама ў Крамлі пракаментавалі ўдар па Крымскім мосце

Зяленскі назваў удар па Крымскім мосце «беспрэцэдэнтнай аперацыяй». Крэмль абяцае хуткае аднаўленне — «лепш, чым было». 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў украінскія ўдары па Крымскім мосце. У паведамленні ў сацсетках ён назваў іх вынікам «беспрэцэдэнтнай аперацыі», якая працягвалася некалькі тыдняў.

Паводле Зяленскага, яе сумесна распрацавалі Служба бяспекі Украіны і Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны. Удары непасрэдна па мосце сталі сёмым этапам.

«Нашы воіны паэтапна знішчалі сістэмы СПА, радары, сродкі РЭБ і іншыя аб’екты на шляху да канчатковай мэты», — заявіў ён.

Зяленскі падзякаваў СБУ, падраздзяленням Сіл абароны, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, міністру абароны, галоўнакамандуючаму УСУ, Генштабу і вытворцам зброі.

Удар ён назваў адказам на расійскія атакі супраць украінскай інфраструктуры.

«Мы неаднаразова прапаноўвалі Расіі крокі для дээскалацыі і на ўсе прапановы чулі толькі гучныя адмовы. Расія штодня наносіць удары па нашай інфраструктуры, у тым ліку і па мастах, у Запарожжы, Дняпры, Кіеве, Адэскай вобласці. Мы аднаўляем нашу інфраструктуру. Але і нагадваем Расіі, што вайна заўсёды будзе вяртацца туды, дзе яна пачалася», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Тым часам прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што расійскі віцэ-прэм’ер Марат Хуснулін ужо далажыў Пуціну пра ўдар па мосце.

«Будзе вызначаная чарговасць, часавыя рамкі аднаўлення. Ніякіх сумневаў няма, што мост будзе адноўлены, і будзе яшчэ лепшы за ранейшы», — заявіў Пяскоў.

Якія менавіта пашкоджанні атрымаў Крымскі мост, прадстаўнік Крамля не паведаміў.

Каментары9

  • Ну-ну
    17.11.2026
    У [Рэд. Выдалена] "усё ідзе па плану"))))))

    [Зрэдагавана]
  • Няхай піляць!
    17.11.2026
    Ход канём, Чым болей распіляць, тым меней застанецца на ўзбраенні і працяг агрэсіі.
  • Там заваліла яшчэ і фарватэр
    17.11.2026
    Азоўскае мора перакрыта.
    Але рэйкавая частка ў невядомым стане.
    Можа і яшчэ трэба дабавіць.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

Лукашэнка пра пачатак вайны: У 2022‑м амерыканцы папярэджвалі… І правільна папярэджвалі!21

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады33

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі17

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць