Грамадства44

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Пра здарэнне 22 лістапада паведаміла зоаабарончая ініцыятыва «Чатыры лапы». Жывёліну выявілі ў віцебскім мікрараёне Мішкава, піша Blizko.by. 

Па словах валанцёраў, сабака страціў канечнасці яшчэ тыдзень таму, але выжыў. Жывёліна не была бяздомнай, аднак яе гаспадароў зоаабаронцы характарызуюць як нядобранадзейных людзей. Сабаку адвезлі ў ветэрынарную клініку, дзе яму аказалі першую дапамогу. Цяпер жывёліну рыхтуюць да аперацыі.

Міліцыя пачала праверку. Версія пра тое, што сабаку траўмаваў цягнік, не пацвердзілася. Аднак не выключаецца, што ён мог страціць лапы праз стрэлкі на чыгуначных пуцях. Зоаабаронцы падкрэсліваюць, што пакуль разглядаецца некалькі магчымых версій здарэння.

Гэта ўжо другі падобны выпадак за тыдзень. Раней сабаку з адрэзанымі лапамі знайшлі ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Мясцовы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 339‑1 Крымінальнага кодэкса — за жорсткае абыходжанне з жывёлай. Цяпер сілавікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, каб выявіць вінаватых.

Пад уплывам гэтых навін адна з жыхарак Мінска звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі праз сацыяльную сетку Threads з просьбай змяніць артыкул 339‑1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Аўтарка звароту прапануе перагледзець пакаранне за такія злачынствы. Цяпер вінаватыя могуць несці як крымінальную адказнасць паводле артыкула 339-1, так і адміністрацыйную — паводле артыкула 19.1, які прадугледжвае штраф, грамадскія працы або арышт.

Жанчына лічыць, што штрафы за жорсткае абыходжанне з жывёламі трэба цалкам выключыць з сістэмы пакаранняў. Па яе словах, чалавек, які наўмысна прычыняе жывёліне боль, калечыць яе, адразае лапы, катуе або забівае, не павінен мець магчымасці проста заплаціць грошы і пазбегнуць больш сур'ёзных наступстваў.

Сярод прапанаваных зменаў — рэальныя тэрміны пазбаўлення волі за наўмыснае прычыненне жывёлам цяжкіх калецтваў, катаванне і забойства. У выпадку паўторных злачынстваў пакаранне прапануецца ўзмацняць. Акрамя таго, мінчанка лічыць неабходным пажыццёва забараняць утрымліваць хатніх жывёл людзям, асуджаным за такія дзеянні.

Публікацыя набрала больш за 180 тысяч праглядаў. У каментарах многія карыстальнікі падтрымалі яе прапановы. Некаторыя заклікалі прыраўняць адказнасць за жорсткае абыходжанне з сабакамі да адказнасці за гвалт над людзьмі, іншыя прапанавалі сабраць подпісы пад петыцыяй і пашырыць ахоп звароту ў сацыяльных сетках.

Каментары4

  • Пад адну грабёнку
    23.11.2026
    То бок ідзе сабе чалавек па вуліцы, на яго кідаецца сабака без ланцуга і намусніка, чалавек адвіваецца ад яго ці нагой, ці тым, што паспее схапіць з зямлі, камень напрыклад. Самаабарону даказаць у нас нерэальна, адпаведна чалавеку даюць крыміналку і адпраўляюць за краты. Ну а гаспадару сабакі даюць вуснае папярэджанне за парушэнне правілаў выгула сабакі.
  • Нядобранадзейны
    23.11.2026
    Калі сабака дзе папала бегаў, то ў першую чаргу судзіць варта яго гаспадароў.
  • Зусім з глузду з’ехалі??!!
    24.11.2026
    "Среди предлагаемых изменений — реальные сроки лишения свободы за ...убийство."

    Жизнь свиньи, курицы или коровы вряд ли менее ценна собачьей, тогда всех сотрудников мясокомбинатов надо за "убийство" судить

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін109

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА15

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін109

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць