Грамадства44

У Мінску п'яная цяжарная жанчына выкінула з 9‑га паверха кошку. Перад гэтым яна заступалася за сабаку

У Мінску суд вынес прысуд 37‑гадовай жанчыне, якая ў стане алкагольнага ап’янення выкінула кошку з акна дзявятага паверха. Жывёліна загінула ад шматлікіх траўмаў. Пра здарэнне паведаміла пракуратура Ленінскага раёна Мінска.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Інцыдэнт адбыўся летам 2026 года. Цяжарная мінчанка распівала спіртное разам з бацькам свайго сужыцеля. Паміж імі ўзнікла сварка: мужчына выказаў незадаволенасць тым, што жанчына трымае ў ягоным доме сабаку.

У адказ яна абвінаваціла гаспадара ў дрэнным абыходжанні з кошкай: паводле яе слоў, ён не карміў жывёлу і ўтрымліваў яе ў неналежных умовах. Падчас канфлікту мужчына прыгразіў выкінуць сабаку. Жанчына не ўспрыняла пагрозу сур’ёзна, але, убачыўшы на балконе кошку, якая сядзела на падаконніку каля адчыненага акна, з помсты скінула яе ўніз. Пра тое, што здарылася, яна паведаміла гаспадару жывёлы.

Падчас судовага разбору абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну і раскаялася. З улікам доказаў, прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам, суд Ленінскага раёна Мінска вынес ёй абвінаваўчы прысуд.

На падставе часткі 1 артыкула 339‑1 Крымінальнага кодэкса жанчыне прызначылі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год.

З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі дзейнічае закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». Паводле яго 15‑га артыкула, жорсткае абыходжанне з жывёламі забароненае.

Каментары4

  • Вяснячка з-пад Вушачы
    12.11.2026
    Янажмаць, гэтае быдла акрамя куды венькшай кары адразу на ўлік паставіць трэба было. Цяжарная алкагалічка садыстка- што яна з дзіцем потым зробіць?
  • Gorliwy Litwin
    13.11.2026
    Вяснячка з-пад Вушачы , выхавае Красаўца
  • Кот
    13.11.2026
    Калі перакладаеце з расейскай, майце на ўвазе, што ў расейскай мове агульная назва віду - "кошка", а ў беларускай - "кот". І калі няма ўдакладнення, што гэта была менавіта самка, то трэба пісаць "кот", а не "кошка" ці "котка"

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць