Святлана Ціханоўская сёння знаходзіцца з візітам у Гданьску, дзе сустрэлася з лідарам польскай «Салідарнасці», лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Валэнсам. Валэнса апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку сумесныя фота.

«Важная сустрэча. Спадарыня Святлана Ціханоўская. Размова пра Беларусь, Польшчу, Еўропу і свет. Вайну і мір. І будучыню, час, які наперадзе», — напісаў Валэнса.

Сама Ціханоўская адзначыла, што Валэнса павіншаваў Алеся Бяляцкага і ўсіх беларусаў з Нобелеўскай прэміяй міру.

«Ён сказаў, што ў ягоны час гэтая ўзнагарода дала велізарны штуршок польскай «Салідарнасці». Прэзідэнт Валэнса пераканаў мяне, што мы пераможам. Я не магу не пагадзіцца», — напісала яна па выніках сустрэчы.

Сёння Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі мясцовай беларускай грамады сустракаюцца таксама ў Варшаве з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
Чытайце таксама:
Лех Валэнса: Калі раней не было інтэрнэту, то выпіхванне з краіны мела сэнс. А цяпер можна з любога месца змагацца
-
Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе
-
Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны
-
Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным
Каментары