Грамадства11

У жыхара Глыбокага знайшлі кулямёт 1940 года выпуску

Супрацоўнікі 7‑га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Віцебскай вобласці пры сілавой падтрымцы байцоў спецатрада «Віцязь» канфіскавалі ў 53‑гадовага жыхара Глыбокага кулямёт узору 1940 года і іншую зброю з боепрыпасамі. Пра гэта паведамілі ў МУС.

Скрыншот з відэа

Падчас ператрусаў у кватэры і гаражы мужчыны знайшлі і забралі кулямёт з дульнай прыладай да яго, прадмет, сабраны з частак вінтоўкі «Маўзэр», пісталет, перароблены са стартавага рэвальвера для стральбы патронамі да наразной зброі, а таксама больш за 300 боепрыпасаў розных калібраў.

Мужчына патлумачыў, што арсенал дастаўся яму ад памерлага дзеда. Аднак міліцыянеры высветлілі, што ён валодае навыкамі вырабу і аднаўлення падобных прадметаў і неаднаразова ўдзельнічаў у рэканструкцыях падзей Другой сусветнай вайны.

Следчыя распачалі крымінальную справу.

Каментары1

  • Андрусь
    26.11.2026
    Я ў 2022 годзе прыехаў на рэтрыт у Тбілісі. Жыхар падворку ў старым будынку ў гістарычным раёне, дзе мне арандавалі кватэру - стары барадаты грузін з люлькаю, які кожны дзень ад ранку, і, напэўна, да світанку сядзеў на лаўцы ў падворку-калодзежы, у першую раніцу, калі я выходзіў з кватэры паклікаў мяне:
    - Эй, друг, скажы дарагой, ты аткуда?
    - Я з Беларусі.
    -О! Дарагой! Нічыво сыбе! Я в Беларусіі служыл в 80-е. А как ты сюда папал?
    - Рэпрэсіі. Мусіў уцякаць. Зараз жыву ва Украіне, а тут тыпу адпачываць маю.
    - Да, я відыв, шьто там у вас была. Слушай, дарагой! Я там в 83-м закапал автамат возлэ забора часты. Хатэл забрат после дэмбеля, но как-та нэ палучылас. А вам он тэпэр бы прыгадылся.
    Далей дзядька распавёў канкрэтныя каардынаты закапанага аўтамата. Вось толькі не ведаю, каму даручыць выкапаць.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства3

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

У Мінскай і Віцебскай абласцях таксама падаражэў праезд

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Адбываюцца ператрусы ў людзей, якія атрымлівалі стыпендыі па праграме ЕС EU4Belarus — SALT, і іх сваякоў53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць