Грамадства11

Галоўчанка назваў дату, калі адменяць роўмінг з Расіяй

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы адобрылі рэзалюцыю аб адмене роўмінгу. Цяпер улады назвалі новую дату адмены роўмінгу, які адмяняюць не адзін год. 

Паводле Галоўчанкі, 1 сакавіка наступнага года ўвядуць ільготныя ўмовы для беларускіх абанентаў у РФ і наадварот. Гэта значыць пры падарожжах з Беларусі ў Расіі і ў зваротным напрамку можна будзе карыстацца тарыфамі, якія супастаўныя з цаной паслуг у дамашняй сетцы, піша «Спутнік». 

«У аб'ёме не менш як 300 хвілін бясплатных уваходных галасавых выклікаў і не менш за 5 гігабайт перадачы даных у месяц. Гэта дасць магчымасць грамадзянам на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы карыстацца на камфортных умовах яшчэ большым аб'ёмам галасавых паслуг і ўпершыню — значным аб'ёмам перадачы даных», — сказаў Галоўчанка.

Рашэнне аб адмене роўмінгу Масква і Мінск прынялі ў 2017-м.

У кастрычніку 2024 года дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў казаў, што роўмінг адменяць з 1 студзеня 2025 года.

Каментары1

  • Надо в Нато!
    06.11.2024
    Лучше бы вырыли ров с крокодилами с 6-метровым забором на берегу.

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч4

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Паўмільёна гасцей. Раскошнае вяселле, якое ўскалыхнула ўсю Індыю1

Тэлескоп вярнуўся на месца, купал круціцца на 360°: як абнавілі Мінскі планетарый і абсерваторыю2

Зорка польскага тэатра нарадзілася пад Глыбокім і выязджала з БССР у таварным вагоне. Вось яе гісторыя16

Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам1

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч4

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць