Спорт

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Сёння прайшлі некалькі матчаў апошняга туру чэмпіянату Беларусі па футболе і вызначыліся чэмпіён, уладальнікі срэбра і бронзы. Былы флагман беларускага футболу БАТЭ сенсацыйна вылецеў у першую лігу.

Cкрыншот відэа АБФФ

На золата прэтэндавалі тры клубы: «МЛ Віцебск», мінскае «Дынама» і «Іслач». «МЛ Віцебск» перад апошнім турам выпярэджваў іншыя клубы на адзін бал.

Таму мінулагодняму чэмпіёну для сёлетняй перамогі ў першынстве, трэба было згуляць лепш за канкурэнтаў. Прычым усе тры лідары гулялі ў гасцях.

У выніку «МЛ Віцебск» перамог у гасцях «Белшыну» — 2:0, «Дынама» выйграла ў Наваполацку ў «Нафтана», што датэрмінова фінішаваў апошнім, 2:1. А «Іслач» не змагла перамагчы БАТЭ — 1:1.

Такім чынам у «МЛ Віцебска» — золата ў мінскага «Дынама» — срэбра. «Іслач» трэцяя.

БАТЭ, каб застацца ў вышэйшай лізе, трэба было на сваім полі перамагаць «Іслач», і спадзявацца, каб «Дняпро» саступіў «Мінску». «Дняпро» свой матч выйграў 2:0.

БАТЭ згуляла ўнічыю з «Іслаччу» — 1:1 і пакідае вышэйшую лігу.

У гэтым сезоне клуб выйграў толькі пяць матчаў, згуляў 10 ўнічыю і 15 прайграў, забіў найменшую колькасць галоў сярод усіх клубаў — 22.

БАТЭ — 15‑ціразовы чэмпіён краіны, прычым з 2006 да 2018 года нязменна здабываў залатыя медалі, рэгулярна гуляў у групавых раўндах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. А потым, у тым ліку і са смерцю нязменнага кіраўніка клуба Анатоля Капскага ў 2018 годзе, статус флагмана беларускага футболу пачаў страчвацца. У 2019, 2020 і 2021 гадах барысаўскі клуб фінішаваў другім, У 2022‑м — трэцім, у 2023‑м пятым, у 2024‑м — восьмым, у мінулым сезоне — 10-м. 

«Дняпро», перамогшы «Мінск» 2:0, нават падняўся на 12‑е месца. «Арсенал» заняў 14‑е месца і будзе гуляць стыкавыя матчы са «Слуцкам», што заняў трэцяе месца ў першай лізе.

Тры апошнія матчы будуць згуляныя заўтра: «Славія» Мазыр — «Дынама» Брэст, «Нёман» — «Гомель», «Тарпеда-БелАЗ» — «Баранавічы».

МЛ Віцебск — 68, Дынама Мінск — 67, Іслач — 65, Дынама Брэст — 54, Нёман — 52, Гомель — 46, Віцебск — 40, Тарпеда-БелАЗ — 36, Мінск — 35, Славія — 34, Баранавічы — 31, Дняпро — 29 Белшына — 27, Арсенал — 27, БАТЭ — 25, Нафтан — 17.

Каментары

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі58

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць