Артыст апублікаваў відэа, у якім распавёў, што ўпершыню хадзіў у паліцыю пісаць заяву.

Дзмітрый Калдун кажа, што 11 чэрвеня 2026 года, у свой дзень нараджэння, выступаў у клубе (гаворка ідзе пра маскоўскі «Мумій Троль Music Bar»). Арганізатар канцэрту атрымаў усе грошы ад продажу квіткоў і проста знік. Ганарар артысту ён так і не заплаціў.

На фота заявы Калдуна можна пабачыць, што дакладная сума не атрыманага ганарару — 531 800 расійскіх рублёў (гэта прыблізна $6500). Кажа, што пытанне для яго больш прынцыповае, а галоўнае — каб такія выпадкі больш не паўтараліся.

У заяве артыст просіць знайсці датычных асоб і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці за махлярства.
А каля тыдня таму Дзмітрый папярэджваў падпісчыкаў, што махляры праз фэйкавыя сайты пачалі прадаваць квіткі на яго няісны канцэрты, якія быццам бы запланаваныя на восень 2027 года.
Трэба адзначыць, што самы паспяховы прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні» (у 2007 годзе Калдун з песняй Work your magic заняў шостае месца) не можа выступаць на радзіме.
Фанаты артыста рэгулярна цікавяцца ў яго сацсетках, калі ж Дзмітрый нарэшце выступіць у Беларусі і просяць прыехаць у іх горад — але такія каментатары аператыўна выдаляюцца.
У 2023 годзе стала вядома, што Дзмітрый Калдун трапіў у чорны спіс беларускіх уладаў — але незразумела чаму. Пры гэтым ён застаецца запатрабаваным артыстам у Расіі.
Каментары