Сэрвіс браніравання аўтобусных паездак «Атласбас» пачаў прадаваць электронныя SIM-карты eSIM для больш чым 200 краін свету. Набыць іх можна з аплатай карткай любога беларускага банка, што не заўсёды магчыма пры карыстанні замежнымі сэрвісамі, паведамляе Blizko.by.

Для аплаты прымаюцца карткі Visa, Mastercard, «Белкарт» і «Мир». Таксама можна скарыстацца сістэмамі АРІП і «Аплаці».
Пакеты для Польшчы каштуюць ад 8,90 беларускага рубля, для Літвы — ад 11,90 рубля. Акрамя таго, даступныя eSIM для Расіі, Грузіі, Германіі, Чэхіі, Кітая і іншых краін.
Прапануюцца пакеты з абмежаваным аб’ёмам інтэрнэт-трафіку, а таксама безлімітныя варыянты на 7, 10, 14, 21 або 30 дзён. Паставіць eSIM можна загадзя: адлік тэрміну дзеяння пакета пачынаецца толькі пасля першага падключэння да сеткі, якая падтрымліваецца за мяжой. Рэшту трафіку можна праверыць у асабістым кабінеце, там жа дазваляецца набыць дадатковы аб’ём.
eSIM — гэта тэхналогія, якая дазваляе карыстацца мабільным інтэрнэтам без фізічнай SIM-карты. Яе часта выкарыстоўваюць падчас замежных паездак: віртуальная картка замежнага аператара дае магчымасць падключыцца да інтэрнэту адразу пасля перасячэння мяжы.
Каментары