Свет1313

Паплечнікі Трампа звязваліся з Цімашэнка і Парашэнкам для абмеркавання будучых выбараў прэзідэнта Украіны

Чатыры высокапастаўленыя члены атачэння Дональда Трампа вядуць сакрэтныя перамовы з палітычнымі апанентамі Уладзіміра Зяленскага ў Кіеве, піша Politico.

Юлія Цімашэнка

Чатыры высокапастаўленыя саюзнікі Дональда Трампа правялі сакрэтныя перамовы з некаторымі з галоўных палітычных праціўнікаў Уладзіміра Зяленскага ў Кіеве. Гэта адбываецца на фоне таго, што Вашынгтон узгадняе сваю пазіцыю з Масквой у спробах адхіліць украінскага прэзідэнта ад улады.

Па даных трох украінскіх дэпутатаў і амерыканскага рэспубліканскага эксперта ў сферы замежнай палітыкі, набліжаныя да Трампа асобы сустрэліся з адным з лідараў украінскай апазіцыі Юліяй Цімашэнка, якая вядомая сваёй амбіцыйнасцю, а таксама з высокапастаўленымі членамі партыі Пятра Парашэнкі, папярэдніка Зяленскага на пасадзе прэзідэнта.

Галоўнай тэмай абмеркаванняў было пытанне пра магчымасць правядзення хуткіх прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. 

Саюзнікі Трампа ўпэўненыя, што Зяленскі прайграе выбары праз стомленасць грамадства ад вайны і незадавальнення ўзроўнем карупцыі. Сапраўды, яго рэйтынгі зніжаліся, але павысіліся пасля мінулага тыдня, калі ён быў выгнаны з Авальнага кабінета падчас эмацыйнай сустрэчы з прэзідэнтам Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам.

Апошнія сацыялагічныя даныя сведчаць, што Зяленскі ўсё яшчэ з'яўляецца галоўным фаварытам у гонцы за прэзідэнцкую пасаду.

Каментары13

  • госпереворот на носу
    06.03.2025
    Трамп готовит госпереворот в Украине в пользу путина...
    Чтобы назначить марионетку, которая подпишет капитуляцию Украины.
  • Азіс Мразіш
    06.03.2025
    А колькі было інфармацыйнага шуму пра "умяшальніцтва ў выбары ў ЗША"! Тое, што зараз адбываецца, - гэта іншае?
  • Пора сажать
    06.03.2025
    А если я влезу в секретные переговоры в США в одну из партий во вопросам смены власти, меня посадят?

Цяпер чытаюць

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма2

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

Лукашэнка пра пачатак вайны: У 2022‑м амерыканцы папярэджвалі… І правільна папярэджвалі!21

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады32

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі17

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма2

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць