Эканоміка

Буйнога беларускага рытэйлера могуць прызнаць фінансава неплацежаздольным

Оптава-лагістычны цэнтр «С-Відэа» звярнуўся ў суд з заявай аб сваёй неплацежаздольнасці. Гэтая кампанія ў апошнія гады прасоўвала крамы па гандлі бытавой тэхнікай і электронікай пад брэндам «Тэхна», але не змагла справіцца з крэдыторскай запазычанасцю. Суд разгледзіць яе справу 21 траўня, піша Office Life.

Фота: «Яндэкс Карты»

Як вынікае з інфармацыі на сайце кампаніі, зараз у сетцы «С-Відэа» 19 фірменных крам у 15 гарадах Беларусі, а таксама тры інтэрнэт-крамы — Techno.by, Atlantshop.by і Gefestshop.by. У кампаніі, створанай бізнэсмэнам Сяргеем Сяліцкім, налічваецца каля 240 супрацоўнікаў, і яна пакуль працягвае працаваць.

Некаторы час таму ў дачыненні да «С-Відэа» расследаванне праводзіў МАРГ. У 2024 годзе скаргу на кампанію падаў вытворца бытавой тэхнікі «Атлант». Прадпрыемства заявіла, што прыватная кампанія незаконна выкарыстоўвае ў сваёй рэкламе яго імя і таварны знак.

Гэтае пытанне як быццам вырашылася — у «С-Відэа» выканалі патрабаванні антыманапольнага органа. Але вырашыць праблему з фінансамі аказалася больш складана. Па дадзеных, агучаным у судзе, крэдыторская запазычанасць кампаніі складае больш за 21 млн рублёў.

Прычым яна расце, бо рэтэйлер працуе са стратамі, нягледзячы на ​​праведзеныя перамовы з банкамі аб адтэрміноўках па крэдытах, закрыццё нерэнтабельных гандлёвых кропак і рэструктурызацыю запазычанасці.

Мяркуючы па дакументах суда, асноўнымі крэдыторамі «С-Відэа» з'яўляюцца банкі — Прыёрбанк і Беларусбанк. Акрамя таго, кампанія павінна шматлікім пастаўшчыкам, падрадчыкам і арэндадаўцам.

З іншага боку, актываў у рэтэйлера нават больш, чым даўгоў, — больш за 22 млн рублёў. Праўда, звыш 14 млн з іх — у таварах, каля 2,5 млн — асноўныя сродкі, крыху больш за 3,5 млн — «дэбіторка». Гэта значыць прызнаць фірму банкрутам з гэтымі лічбамі нельга. Так што хутчэй за ўсё яе чакае працэдура санацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам5

«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка8

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць