Культура

У Парыжы знайшлі карціну Рубенса, якая лічылася зніклай

Карціна мастака Пітэра Паўля Рубенса «Хрыстос на крыжы» была знойдзена ў парыжскім маёнтку, які рыхтавалі да продажу, піша AFP са спасылкай на прэзідэнта аўкцыённага дома Osenat Жан-П’ера Асената.

Osenat

«Хрыстос на крыжы», карціна фламандскага мастака Пітэра Паўля Рубенса (1577—1640), якую лічылі зніклай з 1613 года, была знойдзена ў Парыжы ў гатэлі асаблівага тыпу (асабняку), паведаміў у сераду, 10 верасня, ліцэнзаваны аўкцыяніст, які адкрыў гэту знаходку.

«Гэта шэдэўр, «Хрыстос на крыжы», напісаны ў 1613 годзе, які знік, і якога я знайшоў у верасні 2024 года падчас інвентарызацыі і продажу асабняка ў 6-м акрузе Парыжа», — удакладніў AFP Жан-П’ер Асенат, прэзідэнт аўкцыённага дома з яго імем, які выставіць карціну на аўкцыён 30 лістапада ў Фантэнбло. «Гэта надзвычайна рэдка і неверагоднае адкрыццё, якое стане адной з галоўных падзей маёй кар’еры аўкцыяніста», — дадаў ён.

«Яна была напісаная Рубенсам на вяршыні яго таленту і была аўтэнтыфікаваная прафесарам Нільсам Бютнэрам», — спецыялістам у галіне нямецкага, фламандскага і галандскага мастацтва XV—XVI стагоддзяў і прэзідэнтам Rubenianum — арганізацыі, якая знаходзіцца ў Антверпэне, побач з былым домам-мастэрняй Рубенса і займаецца вывучэннем яго творчасці, паводле Жан-П’ера Асената.

«Я хадзіў па садзе Рубенса і мітусіўся туды-сюды, пакуль камітэт экспертаў абмяркоўваў аўтэнтычнасць карціны, калі ён мне патэлефанаваў і сказаў: «Жан-П’ер, у нас новы Рубенс!»» — расказаў ён з хваляваннем.

«Гэта пачатак барочнага жывапісу: укрыжаваны Хрыстос прадстаўлены ізаляваным, асветленым і выразна вылучаным на фоне цёмнага і пагрозлівага неба. За скальнай і зелянеючай сцэнаграфіяй Галгофы відаць від на Ерусалім, які асветлены, але, відаць, ахоплены навальніцай», — удакладніў Асенат.

Гэтая карціна — «сапраўдная праява веры і адна з любімых тэм Рубенса, пратэстанта, які перайшоў у каталіцызм», — працягнуў Жан-П’ер Асенат, удакладніўшы, што твор знаходзіцца ў «вельмі добрым стане» захавання.

Хаця мастак стварыў шмат карцін для Касцёла, гэты шэдэўр памерам 105,5 на 72,5 сантыметра, верагодна, прызначаўся прыватнаму калекцыянеру. Карціна належала акадэмічнаму мастаку XIX стагоддзя Вільяму Бугро, а затым — уладальнікам парыжскага маёнтка, дзе яна была знойдзена. Яе след быў адноўлены на падставе гравюры, і яна была аўтэнтыфікаваная ў выніку «даўгога расследавання і тэхнічных экспертыз, такіх як рэнтгенаўскія здымкі і аналіз пігментаў», — таксама адзначыў аўкцыяніст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

Лукашэнка пра пачатак вайны: У 2022‑м амерыканцы папярэджвалі… І правільна папярэджвалі!21

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады33

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі17

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць