Свет66

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай

З батанічнага саду ў нямецкім горадзе Дортмунд пры загадкавых абставінах знік клубень расліны пад назвай аморфафалус тытанічны. Ён вядомы сваёй надзвычна смярдзючай кветкай, якая прыцягвае натоўпы наведвальнікаў, піша Spiegel. 

Фота: Foto: Ralf Rottmann / Funke Foto Services / IMAGO

Невядомыя выкапалі клубень вагой каля 20—30 кілаграмаў з кадкі, у якой ён рос. Як паведамляецца, батанічны сад звярнуўся з гэтай нагоды ў паліцыю.

Аморфафалус тытанічны (Amorphophallus titanum) паходзіць з інданезійскага вострава Суматра і належыць да сямейства ароідавых. Ён цвіце толькі раз на некалькі гадоў і толькі некалькі дзён. Пры гэтым мае найбуйнейшае суквецце ў свеце і распаўсюджвае моцны пах гнілога мяса.

Нясцерпны смурод дапамагае расліне пры апыленні: ён прываблівае насякомых, якія шукаюць месца для адкладання яек — нібыта на трупе. 

Падчас цвіцення дортмунскай расліны, якой далі назву «Давід», у 2018 і 2021 гадах, паводле звестак гарадскіх уладаў, у батанічны сад прыйшлі тысячы наведвальнікаў, каб убачыць гэтую незвычайную з’яву.

Апошні раз «Давід» выпусціў ліст, які завяў у канцы верасня. Пасля гэтага клубень быў зноў пакрыты зямлёй, і з гэтага скарысталіся зламыснікі.

Падчас чарговай праверкі садоўнікі заўважылі, што клубень знік, і гэта стала для іх сапраўдным ударам. Матэрыяльную каштоўнасць скрадзенай расліны вызначыць цяжка, але для горада гэта вялікая страта.

«Многія жыхары Дортмунда чакалі наступнага цвіцення. Мы спадзяёмся, што злодзеі пашкадуюць пра свой учынак і вернуць Давіда назад», — кажуць супрацоўнікі батанічнага саду.

Каментары6

  • Логично
    15.10.2025
    Давид😂
  • Чорны
    15.10.2025
    Няма такога слова ў беларускай мове - "падла". Але, яно можа зьявіцца, калі пісаць тэкст артыкулу на расейскай языке, апасьля перакладаць праз ня самы якасны ШІ.
  • Бурст
    15.10.2025
    Чым сьмярдзіць? Падлай??? Якой такой сволаччу (падлай) сьмярдзіць расьліна? :-)

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч4

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Зорка польскага тэатра нарадзілася пад Глыбокім і выязджала з БССР у таварным вагоне. Вось яе гісторыя16

Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам1

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч4

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць