Эканоміка11

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, якая вызначае выпадкі, калі юрыдычныя асобы могуць выкарыстоўваць лічбавыя знакі (токены) у якасці сродку разліку праз крыптабанкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Новыя нормы распаўсюджваюцца перадусім на ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці. Токены можна будзе выкарыстоўваць пры:

  • экспарце і імпарце тавараў;
  • экспарце і імпарце паслуг і работ;
  • здзелках з аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці;
  • асобных аперацыях форэкс-кампаній;
  • ажыццяўленні лізінгавай дзейнасці.

Ва ўрадзе адзначаюць, што пастанова прынятая для рэалізацыі палажэнняў указа №19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)», падпісанага 16 студзеня 2026 года.

Паводле задумы ўладаў, новы механізм павінен пашырыць магчымасці беларускіх кампаній пры правядзенні экспартна-імпартных аперацый і развіцці міжнародных разлікаў з выкарыстаннем лічбавых актываў.

Каментары1

  • Мроя Пракапені
    09.06.2026
    Крыптаафшорная дзяржава

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?1

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам5

«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка8

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

У Англіі выкарыстаныя навагоднія ялінкі закопваюць на пляжах. Навошта?1

Больш за 700 тысяч. Узламаная «Кіберпартызанамі» база Расстата дазволіла ўдакладніць колькасць забітых і зніклых без вестак на вайне расіян6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць