Свет11

У Расіі працягваюць шукаць, чым яшчэ можна ўкалоць Арменію

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што краіны АДКБ абмеркавалі магчымасць прымянення палажэнняў статута арганізацыі ў сувязі з тым, што Арменія больш за два гады не выплачвае ўзносы ў яе бюджэт.

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Паводле артыкула 25 статута АДКБ дзяржава, якая мае запазычанасць больш за два гады, можа быць пазбаўлена права вылучаць сваіх грамадзян на квотныя пасады ў арганізацыі і права голасу ў яе органах да поўнага пагашэння запазычанасці.

У 2024 годзе прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абвясціў аб прыпыненні ўдзелу краіны ў АДКБ, пасля чаго армянскія ўлады спынілі фінансаванне арганізацыі. Пазней у Ерэване неаднаразова заяўлялі, што больш верагодным лічаць выхад з АДКБ, чым вяртанне да актыўнага ўдзелу ў ёй.

Асобна Сяргей Лаўроў закрануў пытанне еўрапейскай інтэграцыі Арменіі. У сакавіку 2025 года парламент краіны прыняў закон аб пачатку працэсу далучэння да Еўрапейскага саюза. Пры гэтым армянскі МЗС падкрэсліваў, што гэты дакумент не з’яўляецца афіцыйнай заяўкай на ўступленне ў ЕС, а адлюстроўвае намер паглыбляць супрацоўніцтва з Еўрасаюзам.

На думку расійскага міністра, удзел у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) і магчымы рух да членства ў Еўрапейскім саюзе патрабуюць вызначэння далейшага курсу Арменіі, бо правілы функцыянавання гэтых аб’яднанняў, паводле пазіцыі Масквы, не сумяшчальныя.

У сваю чаргу, афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што Расія не лічыць магчымым захаванне Арменіяй усіх эканамічных пераваг удзелу ў ЕАЭС пры адначасовай падрыхтоўцы да інтэграцыі ў іншы эканамічны блок. Яна таксама раскрытыкавала палітыку Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Арменіі і выказала меркаванне, што ЕС выкарыстоўвае супрацоўніцтва з краінай у сваіх геапалітычных інтарэсах.

Каментары1

  • бабруйчанін
    10.06.2026
    Тбіліскі армянін па бацьку Сяргей Калантарян( Лавров)) ніздольны знайсці управу???

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць