Спорт1111

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы

Шкурын выступае за «Катавіцы» з верасня 2025 года. Дагэтуль гуляў за варшаўскую «Легію».

Ілля Шкурын падчас матчу. Фота: GKS Katowice / Facebook

Беларускі нападнік Ілля Шкурын, які цяпер гуляе за польскую каманду «Катавіцы», прынёс сваёй камандзе перамогу.

У матчы шостага тура чэмпіянату Польшчы па футболе «Катавіцы» сустрэліся з «Гурнікам». Шкурын забіў тры галы — на 11-й, 91‑й і 100‑й хвілінах. Яго каманда з лікам 3:2 абышла віцэ-чэмпіёна Польшчы.

Клуб Шкурына цяпер знаходзіцца на 4‑м месцы з 18 у табліцы польскага чэмпіянату.

А сам беларус на другім месцы сярод найлепшых снайпераў чэмпіянату, у яго ўжо пяць забітых галоў.

Шкурын выступае за «Катавіцы» з верасня 2025 года. Дагэтуль гуляў за варшаўскую «Легію».

Каментары11

  • Rare
    30.08.2026
    сіні у́ татухах ?
  • Ян
    30.08.2026
    Малайчына, Ілля!
  • 20 год у афсайдзе
    30.08.2026
    Горнашлёнскае дэрбі (адно з 5) як ніяк. Гэтае між Катавіцамі і Забжэ завецца "сілезкім класікам". То будзе героем раёну.

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам13

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам13

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць