Грамадства

У Беларусі распрацоўваюць высокаманеўраны аўтамабіль для ратавальнікаў

У Беларусі распрацоўваюць высокаманеўраны аўтамабіль для ратавальнікаў, паведаміў на пасяджэнні сумеснай калегіі ратавальных ведамстваў Беларусі, Казахстана і Расіі ў Нясвіжы начальнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Іван Палявода.

Па словах Івана Паляводы, у апошнія гады ў Беларусі пры цесным супрацоўніцтве з айчыннымі вытворцамі стварылі сістэму распрацоўкі асноўных і спецыяльных аўтамабіляў, а таксама вышыннай тэхнікі. Лінейка такой тэхнікі налічвае некалькі дзясяткаў мадыфікацый і ахоплівае розныя задачы. Асноўная ўвага надаецца шасі МАЗ, што дазваляе зніжаць залежнасць ад замежных вытворцаў.

Найбольш актуальным кірункам цяпер з’яўляецца стварэнне высокаманеўранай аўтацыстэрны на базе спецыяльнага малагабарытнага паўнапрываднога шасі. Яна павінна павысіць мабільнасць ратавальнікаў ва ўмовах шчыльнага гарадскога руху і захламленых дваровых тэрыторый.

Праект плануюць рэалізаваць у два этапы. Спачатку будуць створаныя аўтамабілі класічнай кампаноўкі. Прататып такой тэхнікі ўжо прадставілі на міжнародным салоне бяспекі ў Казані, а ўкараненне запланаванае з 2027 года. На другім этапе, пачынаючы з 2028 года, плануецца распрацаваць прынцыпова новы аўтамабіль з гібрыдным прывадам і аўтобуснай кампаноўкай.

Яшчэ адным прыярытэтам з’яўляецца ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у працу ратавальнікаў. Спецыялісты распрацоўваюць і абнаўляюць экспертныя праграмныя прадукты для рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і кіравання іх ліквідацыяй. Таксама пачаліся даследаванні ў сферы штучнага інтэлекту і камп’ютарнага зроку.

У Беларусі ўжо стварылі інтэлектуальныя сістэмы пошуку пацярпелых на вадзе і ранняга выяўлення ўзгаранняў. Цяпер гэтыя распрацоўкі праходзяць доследную апрабацыю.

Акрамя таго, беларускія спецыялісты працуюць над экіпіроўкай для ратавальнікаў, пажарнай аўтаматыкай, удасканаленнем спосабаў ліквідацыі надзвычайных сітуацый на электратранспарце і сістэмы падрыхтоўкі супрацоўнікаў МНС.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць