Здарэнні44

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра

Рабочаму, які скінуў снег, прысуд ужо вынеслі.

Здарэнне адбылося ў студзені 2026 года каля службовага выхаду з мінскага Dana Mall. На 17‑гадовую дзяўчыну з даху скінулі снег, пацярпелую шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі.

Паводле следства, 33‑гадовы дырэктар адказваў за бяспечнае выкананне работ. Аднак ён дапусціў да ачысткі даху староннюю арганізацыю, якая займалася распрацоўкай рэкламы. Неабходны для такіх работ нарад-допуск аформлены не быў.

Снег прыбіралі чацвёра афіцыйна не працаўладкаваных мужчын. Яны не прайшлі інструктаж. Адзін з рабочых, 53‑гадовы замежнік, скінуў снег з даху, не пераканаўшыся, што ўнізе няма людзей.

Следства лічыць, што дырэктар не забяспечыў бяспеку прылеглай тэрыторыі. Яму выставілі абвінавачанне ў службовай халатнасці, якая па неасцярожнасці пацягнула цяжкія наступствы. Мера стрымання — залог.

Рабочаму, які скінуў снег, прысуд ужо вынеслі: за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці яго пакаралі трыма месяцамі арышту.

Каментары4

  • Зара
    12.10.2026
    Ужасный ТЦ с кучей новых русских, нерусских, белорусских.
  • Хмм
    13.10.2026
    Переплёт, Хто вінаваты, што дазваляе сябе эксплутаваць без адпачынка?
    Хто вінаваты, што купіў кватэру ў вядомага сваім мінулым сербскага махляра?
    Нават калі карупцыянер праз свае сувязі сыходзіць ад адказнасці можна мінімізаваць шкоду, напрыклад звольніцца і прадаць нерухомасць.
  • Переплёт
    14.10.2026
    Хмм, ой, Божечки, боты Драгославы набежали. Дана команда "вовлекаться"?

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам5

«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка8

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць