Надвор'е

На наступным тыдні будзе цяплей, чым звычайна ў гэты час

Апошні тыдзень кастрычніка ў Беларусі будзе цяплейшы за кліматычную норму на 3—5 градусаў. Пра гэта расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

З 26 кастрычніка да 1 лістапада ў краіне захаваецца ўмерана цёплае восеньскае надвор’е, аднак яно будзе няўстойлівым. Атмасферныя франты і вільготныя паветраныя масы прынясуць дажджы і парывісты вецер.

У панядзелак, 26 кастрычніка, Беларусь закране вільготны малаактыўны атмасферны фронт. Дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне. Уначы тэмпература складзе ад +6 да +12 градусаў, удзень — да +9 на захадзе і да +15 на Гомельшчыне.

У аўторак, 27 кастрычніка, атмасферны фронт пачне адыходзіць на ўсход, але яго ўплыў захаваецца. Уначы кароткачасовыя дажджы магчымыя па ўсёй краіне, а раніцай і ўдзень — пераважна ва ўсходніх раёнах. Пры праясненнях уначы месцамі магчымыя замаразкі да −2 градусаў, аднак у большасці рэгіёнаў будзе ад +2 да +8. Удзень паветра прагрэецца да +7 у Віцебскай вобласці і да +12…+14 на Брэстчыне і Гомельшчыне.

У сераду, 28 кастрычніка, надвор’е будзе вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску разам з малаактыўным атмасферным фронтам, які прынясе лакальныя дажджы. Уначы чакаецца ад +2 да +7 градусаў, месцамі магчымыя замаразкі да −3. Удзень будзе ад +9 на поўначы да +14…+16 на поўдні Беларусі.

У чацвер, 29 кастрычніка, вільготныя паветраныя масы і вобласць высокага атмасфернага ціску абумовяць дажджлівае надвор’е амаль па ўсёй краіне. Верагодныя туманы і высокая вільготнасць. Уначы тэмпература складзе ад +2 да +8 градусаў, без замаразкаў, удзень — ад +7 на паўночным усходзе да +12 на поўдні.

У пятніцу, 30 кастрычніка, на надвор’е паўплываюць вільготнае паветра з Балтыйскага рэгіёна і вобласць высокага атмасфернага ціску. Месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай будзе ад +3 да +8 градусаў, удзень — ад +7 у паўночных рэгіёнах да +13 на паўднёвым захадзе.

У суботу, 31 кастрычніка, чакаецца пераменная воблачнасць без істотных ападкаў. Уначы тэмпература апусціцца да +2…+7 градусаў, удзень складзе +8…+13.

У нядзелю, 1 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. У большасці раёнаў істотныя дажджы малаверагодныя, але ўначы і раніцай чакаюцца туманы, якія могуць знізіць бачнасць да 500 метраў. Тэмпература ўначы складзе ад +4 да +9 градусаў, удзень — ад +9 у Віцебскай вобласці да +13 у Гомельскай і Брэсцкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»7

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць