Свет1212

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне

У Польшчы завяршылася незвычайная аперацыя па выратаванні еўрапейскіх вугроў, якія жывуць у Вісленскім заліве непадалёк ад расійскай мяжы. Навукоўцы разам з мясцовымі рыбакамі вылавілі больш за 9 тысяч рыб і перавезлі іх у адкрытае Балтыйскае мора, каб яны не трапілі ў сеткі расійскіх рыбакоў, піша Wirtualna Polska.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Як паведаміў Марскі рыбалоўны інстытут Польшчы, аперацыя працягвалася з 5 да 27 кастрычніка 2026 года. За гэты час з Вісленскага заліва вывезлі 9110 вугроў агульнай вагой 8,8 тоны. Заліў уяўляе сабой вялікую мелкую лагуну на Балтыйскім моры, падзеленую паміж Польшчай і Расіяй: яго паўночна-ўсходняя частка належыць Калінінградскай вобласці.

Жывую рыбу забіралі ў рыбакоў у пяці партовых мястэчках: Крыніцы-Морскай, Кантах-Рыбацкіх, Новай Пасленцы, Фромбарку і Сухачы. Найперш адбіралі дарослых срэбных вугроў — так называюць рыб, якія ўжо гатовыя да далёкай міграцыі на нераст. Таксама ўлічвалі ўмовы, у якіх рыбу часова ўтрымлівалі.

Вугроў лавілі бяспечнымі пасткамі-венцерамі. Пасля гэтага рыбакі ненадоўга змяшчалі іх у рэзервуары з добра насычанай кіслародам вадой. Спецыялісты правяралі стан кожнай рыбы: маладых вугроў выпускалі назад, астатніх узважвалі і перамяшчалі ў басейны, пастаўленыя на грузавіках.

У Марскім рыбалоўным інстытуце патлумачылі, што дзякуючы гэтай аперацыі перамешчаныя вугры змогуць пазбегнуць гібелі і рыбалоўнага ціску з расійскага боку заліва. Гэта павялічыць іх шанцы дабрацца да месцаў нерасту і даць пачатак новаму пакаленню.

Рыбу выпускалі ў Гданьскі заліў каля порта Новы Свят, ужо з боку адкрытага мора. Месца выбралі спецыяльна, каб вугры маглі працягнуць міграцыю ў Атлантычны акіян, абмінуўшы расійскую частку Вісленскага заліву.

Сто вугроў абсталявалі акустычнымі перадатчыкамі. Іх сігналы будуць улоўліваць падводныя мікрафоны — гідрафоны, размешчаныя ўздоўж меркаванага маршруту міграцыі. У прыватнасці, такія прыборы паставяць у Дацкіх пралівах, якія злучаюць Балтыйскае мора з Паўночным. Гэта дазволіць даследчыкам высветліць, куды накіруюцца рыбы.

Навукоўцы спадзяюцца, што перасяленне дапаможа вуграм дабрацца да месцаў размнажэння. Гэты від нерастуе ў Саргасавым моры — раёне Атлантычнага акіяна каля Бермудскіх астравоў, які не мае берагоў і акружаны акіянічнымі плынямі.

У інстытуце адзначылі, што адна з галоўных мэт стратэгіі Еўрасаюза — аднавіць папуляцыю еўрапейскага вугра. Для гэтага неабходна забяспечыць міграцыю ў Саргасава мора не менш як 40% срэбных вугроў у параўнанні з іх колькасцю да ўзмацнення антрапагеннага ўздзеяння і абвалу папуляцыі.

Аперацыя каштавала каля 3,6 мільёна злотых (каля 910 тысяч даляраў). Больш за 2,5 мільёна злотых (каля 632 тысячы даляраў) выдзеліў Еўрапейскі фонд марской гаспадаркі, рыбалоўства і аквакультуры.

Каментары12

  • .
    11.11.2026
    Столькі слоў пішуць і на пальцах тлумачаць, калі дастаткова паказаць мапу са стрэлачкамі.
    Вось Вісленскі заліў. Вось выхад з яго ў мора - Балтыйскі праліў. Ягоныя два берагі на тэрыторыі Расеі. Рыба інакш не выйдзе ў мора.
    На польскай тэрыторыі ёсць свой суднаходны канал у мора, але з-за шлюзаў міграцыя рыбы там амаль не магчымая.
  • Селядзец
    11.11.2026
    Выбачайце, але гэта нейкая рыбная карта паляка.
  • Так ведь сейчас время такое, что
    11.11.2026
    Конченые,
    Трудно найти что-то достаточно приличное, где нету российского следа или какого-нибудь новичка.
    Подорвали к себе уважение руzские и когда отмоются - не видно близкой перспективы.

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify23

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА4

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе10

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify23

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць