Свет

У Папуа — Новай Гвінеі злавілі рыбу, якую не бачылі больш за 40 гадоў

У рачной сістэме Сепік у Папуа — Новай Гвінеі зноў злавілі шпінатнага мікрафіса (Microphis spinachioides) — рэдкую прэснаводную рыбу, якую навукоўцы не рэгістравалі з 1980‑х гадоў, паведамляе выданне Discover Wildlife.

Скрыншот з відэа

Сепік — адна з найбуйнейшых рачных сістэм рэгіёну, якая працягнулася больш чым на 1100 кіламетраў і ўключае шматлікія прытокі, азёры, лясы і забалочаныя тэрыторыі. Для мясцовых жыхароў рака з'яўляецца асноўным шляхам перамяшчэння, а паміж вёскамі часта даводзіцца дабірацца на лодках і каноэ некалькі гадзін.

Фота: New Guinea Binatang Research Centre

Даследчыкі Джэрыка Агеба і Роджэр Майкей на працягу двух тыдняў вывучалі Сепік і размаўлялі з мясцовымі супольнасцямі. Высветлілася, што жыхары некаторых вёсак ведалі гэтую рэдкую рыбу і маглі пазнаць яе па фотаздымках.

Важную ролю ў яе паўторным выяўленні адыграла мясцовая рыбачка Хелен Асу. Яна ловіць прэснаводных крэветак традыцыйным ручным сачком «умбен» і расказала навукоўцам, што ўжо некалькі разоў сустракала шпінатнага мікрафіса.

Фота: New Guinea Binatang Research Centre

На наступную раніцу Хелен выйшла на раку і злавіла дзве такія рыбіны. Фатаграфіі знаходкі даследчыкі паказалі аўстралійскаму іхтыёлагу Джэральду Алену, які яшчэ ў 1980‑х гадах пацвердзіў існаванне гэтага віду ў Сепіку. Ён таксама змог ідэнтыфікаваць знойдзеную рыбу як шпінатнага мікрафіса.

Навукоўцы адзначылі, што без ведаў і дапамогі мясцовых жыхароў паўторнае выяўленне рэдкага віду магло б і не адбыцца. Даследчыкі падкрэсліваюць, што ў такіх аддаленых рэгіёнах навуковая праца шмат у чым залежыць ад супрацоўніцтва з мясцовымі супольнасцямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць