Дзве беларускія птушкафабрыкі трапілі ў Расіі пад узмоцнены кантроль
Расія ўзмацніла лабараторны кантроль за прадукцыяй трох беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх дзве птушкафабрыкі. Пра гэта паведамляецца ў лісце Рассельгаснагляду, піша Office Life.

У спіс трапіла Баранавіцкая птушкафабрыка — у курыных яйках знайшлі рэшткі дынітракарбаніліду. Гомельская птушкафабрыка апынулася пад узмоцненым кантролем праз наяўнасць у яйках бактэрый групы кішэчнай палачкі.
Пры гэтым амаль увесь імпарт яек у Расію ў апошнія гады прыпадае на Беларусь.
Акрамя таго, дадатковыя лабараторныя праверкі закранулі цэх мясных паўфабрыкатаў шчучынскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Прычынай стала выяўленне антыбіётыка азітраміцыну ў ялавічыне.
Раней у Расіі ўзмацнілі кантроль за малочнай прадукцыяй і кансервамі яшчэ двух беларускіх вытворцаў.
Каментары