Грамадства

Беларусы змогуць атрымліваць пасведчанне кіроўцы поштай

Што для гэта патрабуецца?

Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ Віктар Ротчанкаў расказаў, што ў 2027 годзе ДАІ плануе максімальна перавесці свае адміністрацыйныя працэдуры ў лічбавы фармат, піша Blizko.by

Да канца 2027 года кіроўцы змогуць атрымліваць новыя пасведчанні кіроўцы поштай. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра замену пасведчанняў, рэгістрацыю транспартных сродкаў і зняцце іх з уліку.

— Зрабіць так, каб мы маглі, не выходзячы з дому, з дапамогай лічбавых памочнікаў ажыццяўляць гэтыя адміністрацыйныя працэдуры проста з дому.

Да канца 2027 года, паводле яго слоў, плануюць рэалізаваць працэдуру замены пасведчання кіроўцы з атрыманнем новага дакумента поштай. Пасля гэтага з'явіцца магчымасць ставіць аўтамабіль на ўлік і здымаць яго з уліку дыстанцыйна. Уласніку трэба будзе прыехаць у ДАІ толькі па гатовыя нумарныя знакі, дакументы і тэхнічны пашпарт.

Паводле звестак Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, на кастрычнік 2026 года на партале «Е-Паслуга» аўтамабілістам даступныя больш за 70 лічбавых сэрвісаў. Праз інтэрнэт можна падаць заявы на:

  • абмен пасведчання кіроўцы;
  • атрыманне пасведчання замест страчанага або скрадзенага;
  • замену пасведчання ўзору МУС СССР;
  • рэгістрацыю аўтамабіля і зняцце яго з уліку;
  • аднаўленне страчанага пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку.

Каб замовіць паслугі па замене пасведчання кіроўцы, спатрэбіцца ID-картка або электронны лічбавы подпіс. Звесткі пра кіроўцу павінны быць у інфармацыйнай сістэме ДАІ.

Каментары

Цяпер чытаюць

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?6

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы4

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі1

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць