Грамадства77

У Маладзечне з'явіліся надпісы ў падтрымку Азаронка. Але ёсць нюанс

Рэгіянальнае выданне kraj.by апублікавала ў сваім тэлеграм-канале здымкі, падпісаўшы іх так: «У Маладзечне камунальнікі ў падтрымку журналіста Рыгора Азаронка распісалі кантэйнер».

Праўда, форма выканання надпісу, а асабліва месца, на якое ён нанесены, выклікала наступную заўвагу:

«Зразумела, што кожны выкарыстоўвае сваё працоўнае месца, але раім гэтым актывістам знайсці іншыя спосабы выказаць сваё стаўленне!»

Выданне kraj.by належыць да тых калісьці незалежных, якія нядаўна былі «адціснутыя» дзяржавай. З лета 2023-га рэквізіты на сайце моўчкі змяніліся на рэквізіты праўладнай «Мінскай праўды». Аніякіх паведамленняў пра гэта не было, але, імаверна, цяпер яго таксама вядуць журналісты гэтага выдання. Невядома, на якіх умовах дзяржСМІ атрымалі рэсурс, па ўсім відаць, проста забралі з дапамогай ціску зверху.

Каментары7

  • mikola
    16.12.2023
    Malaicy ! Dobra napisali dze jago mesca !
  • ГопАза
    16.12.2023
    Добры флэшмоб у падтрымку азаронка!!
  • Каляды
    16.12.2023
    Паводле той жа логікі, туалетная папера з выявай Пу -- таксама падтрымка. Як там у класіцы, каму і кабыла нявеста. А рэальна падтрымаць Рыгора можна хіба пажаданнем, каб у той самы дзень ён паспеў дабегчы да ўсходняй мяжы ў сукенцы і панчохах.

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

Як згуляць у GTA 6, калі жывеш у Беларусі2

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

У Афрыцы зазелянела пустыня — і прычына гэтаму не толькі змена клімату4

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?1

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць