Грамадства

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Абмежаванне будзе дзейнічаць з 6:00 да 21:00.

У Мінску з 1 студзеня 2027 года плануюць абмежаваць рух па Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе для грузавікоў, трактароў і самаходных машын з 6:00 да 21:00. Пра гэта на пасяджэнні камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Мінгарвыканкаме паведаміў намеснік начальніка ДАІ Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч, піша БелТА.

«Па выніках пасяджэння камісіі прынята рашэнне аб поўным абмежаванні руху па Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе з 6:00 да 21:00 для грузавікоў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т, а таксама трактароў, самаходных машын, спецтэхнікі і іншай тэхнікі, прыраўнаванай да іх у адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху», — сказаў Дзяніс Лівановіч.

Ён удакладніў, што на ўздымах, уездах, развязках і іншых участках, дзе можа з'явіцца такі транспарт, усталююць адпаведныя дарожныя знакі з указаннем часавых інтэрвалаў.

«Кантроль будзе ажыццяўляцца як у ручным рэжыме супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі, так і ў аўтаматызаваным — з выкарыстаннем сродкаў фотафіксацыі, сістэмы відэаназірання і рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі», — дадаў намеснік начальніка УДАІ.

Дзяніс Лівановіч нагадаў, што падчас пілотнага праекта на асобных участках МКАД ужо ўводзіліся абмежаванні на рух грузавікоў па другой і трэцяй палосах знешняга кальца, а таксама забарона на праезд трактароў і самаходных машын.

Кіроўцы такога транспарту змогуць альбо планаваць паездкі на дазволены час, альбо аб'язджаць кальцавую дарогу па іншых магістральных вуліцах Мінска і аўтамабільных дарогах Мінскай вобласці.

Акрамя таго, для зручнасці перавозчыкаў будуецца дарога з прамысловай зоны Калядзічы на МКАД-2. Таксама прадугледжана працягнуць вуліцу Свіслацкую да вуліцы Селіцкага.

Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі абмежаванне паркоўкі грузавога транспарту масай звыш 2 т на вулічна-дарожнай сетцы сталіцы па-за спецыяльна адведзенымі месцамі.

Для гэтага плануюць усталяваць адпаведныя знакі, а размяшчаць грузавікі прапануецца на існуючых гарадскіх паркоўках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць