Свет2525

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай

Украінскі сайт абвінаваціў беларускую тэнісістку ў распальванні варожасці і падтрымцы расійскай агрэсіі. Нагодай стала відэа яе эмацыйнай рэакцыі падчас матча з Элінай Світолінай. Сама Арына Сабаленка заявіла, што яе словы адрасаваліся гледачам, якія агрэсіўна радаваліся яе памылкам, і папрасіла прабачэння.

Арына Сабаленка. Фота: AP Photo / Yuki Iwamura

Картка Арыны Сабаленка з’явілася на сайце «Міратворац» увечары 14 лістапада. Яе аўтары прыпісваюць тэнісістцы «падбухторванне міжэтнічнай і міжканфесійнай варожасці», «удзел у актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны» і «публічную падтрымку расійскай агрэсіі і забойстваў грамадзян Украіны».

У якасці абгрунтавання яны прыводзяць відэа з матча Сабаленкі супраць украінкі Эліны Світолінай на Выніковым турніры WTA. Беларуска прайграла з лікам 3:6, 6:3, 1:6.

Пасля аднаго з няўдалых розыгрышаў Сабаленка эмацыйна выказалася. На трансляцыі яе голасу не чуваць, але па рухах вуснаў карыстальнікі паспрабавалі расчытаць нецэнзурную фразу. Яе ўспрынялі як абразу ў адрас украінскай суперніцы.

Сабаленка пазней апублікавала тлумачэнне ў інстаграме.

«Мой каментарый не быў адрасаваны Эліне. Мяне раззлавала невялікая група гледачоў, якая агрэсіўна радавалася маім памылкам, і ў той момант я адрэагавала эмацыйна», — напісала тэнісістка.

Яна прызнала, што мусіла інакш справіцца са сваім расчараваннем.

«Я прашу прабачэння ва ўсіх, каго пакрыўдзіла. Эліна правяла выдатны матч, і я жадаю ёй усяго найлепшага ў астатняй частцы турніру», — дадала Сабаленка.

У картцы «Міратворца» таксама згадваюць подпіс Сабаленка пад праўладным зваротам беларускіх спартсменаў у 2020 годзе і прысутнасць на запісе навагодняга звароту Лукашэнкі ў канцы таго ж года.

«Міратворац» — украінскі недзяржаўны праект, створаны ў 2014 годзе. Ён публікуе звесткі пра людзей, якіх лічыць датычнымі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны. Унясенне ў гэтую базу само па сабе не азначае завядзення крымінальнай справы.

Каментары25

  • у неё всё будет харашо
    15.11.2026
    Аринке ужо должно быть всё равно, в базе она или не в базе. На безбедную жизнь, с матюками и в матюках, заработала давно.
    Тем более ждём ништяков от матюкающейся алиты лукашенко. Ведь родную кровиночку обидели и оболгали, нада праявить салидарнасть, абагрэть, накармить и разрашить вволю матюкатькаться на Украину и украинцев.
    Азаерёнок должен стать грудью на защиту Аринки.
  • Выдатна
    15.11.2026
    Добры дадатак да прапагандыста Тарналіцкага!
  • Filipp
    15.11.2026
    Лайдак, Так, в дупу гэты Міратворац! Гэткі спіс "ворагаў народа" у сучасным выкананні.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць