Свет

Прынц Гары заявіў, што вярнуўся б у войска, каб змагацца з Расіяй

Прынц Гары заявіў, што праз расійскую пагрозу «нам усім варта непакоіцца», а былым вайскоўцам — быць гатовымі зноў служыць. У падкасце The Telegraph Ukraine: The Latest ён таксама заклікаў падвоіць падтрымку Украіны і раскрытыкаваў падыход амерыканскай адміністрацыі да вайны.

Прынц Гары. Фота: Efrem Lukatsky / Pool / Getty Images

Гары сказаў, што сам гатовы вярнуцца ў войска, калі ўзнікне такая неабходнасць.

«Украіна можа шмат чаму нас навучыць. Думаю, увесь свет можа шмат чаму навучыцца ва Украіны. Калі мяне папросяць [зноў паступіць на службу], калі будзе такая патрэба, я на сто працэнтаў буду гатовы служыць сваёй краіне побач з іншымі ветэранамі і вайскоўцамі», — заявіў ён.

Прынц правёў у брытанскай арміі дзесяць гадоў, двойчы служыў у Афганістане і завяршыў вайсковую кар’еру ў 2015 годзе.

На пытанне, ці непакоіць яго цяперашняя геапалітычная сітуацыя, ён адказаў:

«Думаю, нам усім варта непакоіцца, безумоўна. І думаю, мы павінны быць падрыхтаваныя, а тыя з нас, хто служыў, павінны быць гатовыя служыць зноў».

На думку Гары, супрацьстаянне Вялікабрытаніі з Расіяй працягваецца ўжо каля дзесяцігоддзя.

«Тое, што ў нас не ляцяць дроны, кулі і ракеты, яшчэ не азначае, што мы не ваюем», — сказаў ён.

Прынц лічыць, што Еўропа ўжо ўсвядоміла расійскую пагрозу. Пры гэтым больш за ўсё ён асцерагаецца, што еўрапейскія краіны могуць пачаць змагацца паміж сабой замест захавання адзінства.

Гары таксама выказаў меркаванне, што Украіна перамагае. Ён патлумачыў, што абапіраецца на ўражанні ад чатырох паездак у краіну і рэгулярныя размовы з палітычнымі і вайсковымі прадстаўнікамі на месцы. Аднак дадаў: «Для Расіі павінна быць нейкая стратэгія выхаду».

Ён заклікаў не супакойвацца і заявіў, што цяпер трэба «падвоіць нашу падтрымку» Украіны.

Асобна прынц раскрытыкаваў пазіцыю адміністрацыі ЗША, хоць Дональда Трампа па імені не назваў.

«Думаю, узнік вялікі разрыў паміж тым, што амерыканскае грамадства думае пра падтрымку Украіны, — якая, на маю думку, надзвычай высокая і заўсёды такой была, — і пэўнай групай, або ў гэтым выпадку адміністрацыяй, якая, магчыма, глядзела на гэта інакш», — сказаў Гары.

Каментуючы будучы пераход абедзвюх палат Кангрэса пад кантроль дэмакратаў, ён заявіў: «Са студзеня сітуацыя пачне мяняцца, таму, думаю, нам усім варта гэтага чакаць».

«Еўропа выступае адзіным фронтам, і было б цудоўна атрымаць для гэтага большую амерыканскую падтрымку», — дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал7

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне анансавалі стварэнне новага жылога квартала

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць7

Z-блогер, які марыў забіць усіх украінцаў, загінуў сам12

Відэагульню, створаную беларусамі, намінавалі на прэмію The Game Awards

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі1

Прызналі «экстрэмісцкім» спартыўны чат «Волейбол в Минске»

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны52

Папулярная крама ў Польшчы прызналася, што гандлявала няякаснымі прэзерватывамі4

Кіроўца маршруткі адмовіўся везці дзіця, якое не мела наяўных грошай. Ці меў ён рацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал7

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць