Вайна11

Расійскія войскі перарэзалі чыгуначную лінію ў цэнтры Аўдзееўкі — аналітык Bild

Расійскія войскі працягваюць прасоўвацца ў бітве за Аўдзееўку. Напярэдадні яны дасягнулі чыгуначнай лініі ўнутры гарадской рысы, у раёне вуліцы Чысцякова.

Такім чынам ім застаецца ўсяго 700 метраў да Індустрыяльнага праспекта — апошняй дарогі, якая звязвае горад з падкантрольнай Украіне тэрыторыяй. Эксперт Юліян Ропке піша са спасылкай на ўкраінскія крыніцы, што зараз УС РФ кантралююць 18% тэрыторыі Аўдзееўкі.

«Украінскі беспілотнік скідае снарад за снарадам на шасцярых надыходзячых расійскіх салдат, якія праходзяць 700 метраў праз Аўдзееўку. У выніку трое з іх (як мінімум) паранены. Але няма ніводнага ўкраінскага салдата, які мог бы супрацьстаяць ім, якія рухаюцца на захад», — каментуе эксперт адзін з відэазапісаў.

Паводле яго слоў, «падзенне Аўдзееўкі ўзмацняецца з кожным днём», а па меры ўзмацнення жорсткасці вулічных баёў суадносіны страт становіцца ўсё менш выгадным для УСУ.

Таму Ропкэ называе гэтую бітву «Бахмутам 2.0».

Каментары1

  • Лол
    10.02.2024
    Хопіць разводзіць істэрыку. Аўдзееўка патрэбная толькі для выгоднай утылізацыі расійскай тэхнікі і асабістага складу РФ. Гэта яе асноўная місія. Калі Аўдзееўка перастане выконваць гэтую місію, яе здадуць і пяройдуць на наступныя ўмацаваныя пазіцыі. Аўдзееўка гэта не Кіеў і нават не маленькі Купянск. Аўдзееўка, гэта вялікая вёска-мэстэчка кшталту беларускага Снова. І здача Аўдзееўкі нічога не мяняе для Украіны, бо за Аўдзееўкай яшчэ купа моцна умацаваных мэстэчак і гарадкоў. Сімвал з Аўдзееўкі робіць расійская прапаганда, для каторай ўзяцце настолькі невялікага мястэчка ўжо само па сабе перамога.   

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго53

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі8

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе2

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа10

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

«Гаспадыня знікла, і ён год жыў у пакоі бясплатна». Дзяўчына прыняла спадчыну і знайшла там мужчыну2

У Германіі ў тэлефоне меркаванай расійскай шпіёнкі знайшлі больш за 17 тысяч кантактаў5

Жыхарка Стоўбцаў паскардзілася на холад у электрычцы1

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам86

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго53

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць