Грамадства44

На развітанне з памерлым у няволі Ігарам Леднікам прыйшлі 10 чалавек

«Людзі настолькі запалоханыя, што нават паплечнікі па партыі не рызыкнулі паехаць з-за пагрозы затрымання».

Каля 10 чалавек прыехалі ў Барысаў развітацца з палітвязнем, былым актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Леднікам, які памёр 20 лютага.

«Людзі настолькі запалоханыя, што нават паплечнікі па партыі не рызыкнулі паехаць з-за пагрозы [затрымання]», — распавяла «Позірку» крыніца.

Журналіст і грамадскі актывіст Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Яго арыштавалі спачатку на 15 сутак, на волю ён так не выйшаў.

6 верасня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Шоцік) прыгаварыў Ледніка да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) у калоніі агульнага рэжыму за публікацыю ў партыйным часопісе «Пазіцыя».

Каментары4

  • Улад
    23.02.2024
    Можна было и незнаёмым прыехаць. Каб жа ведаць, што паплечнікі ня здолеюць, ці далёка зараз жывуць ... Светлая памяць Ігару Ледніку, сапраўднаму патрыёту Беларусі, мужнаму чалавеку.
  • iмя
    23.02.2024
    Ноўнэйм , людзям там яшчэ жыць. з цiхiмi спачуваннямi 
  • Ноўнэйм
    23.02.2024
    iмя, "жыць"? Гэта жыццё? Баяцца ў АПОШНІ пуць свайго блізкага/сваяка/сябра правадзіць! У люстэрка потым глядзець - і каго там бачыць? Цьфу!

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

Як згуляць у GTA 6, калі жывеш у Беларусі2

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

У Афрыцы зазелянела пустыня — і прычына гэтаму не толькі змена клімату4

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?1

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць