Грамадства2121

Вячорка расказаў, што Офіс Ціханоўскай можа прапанаваць беларусам унутры краіны

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра гэта карэспандэнту «Нашай Нівы».

Франак Вячорка. Фота «Нашай Нівы»

«Сёння Беларусь жыве ва ўмовах паўзучай акупацыі. Мы вярнуліся да сітуацыі, якая была ва ўсіх аўтарытарных краінах.

Першае — гэта пашырэнне інфармацыі — як з нашага боку, гэтак і самімі людзьмі. Кожны беларус і беларуска мусяць самі вырашаць, наколькі яны гатовыя рызыкаваць.

Другое — гэта падтрымка мабільнасці людзей. І магчымасць рэабілітавацца, і проста магчымасць пабачыцца з сябрамі. Гэта тое, што мы пастаянна лабіруем.

Трэцяе — юрыдычная і псіхалагічная падтрымка ўнутры краіны. Гэта яшчэ адна магчымасць, якую мы стараемся падтрымліваць.

Для беларусаў унутры краіны небяспечная любая камунікацыя з намі. І для нас вельмі важнае пытанне таксама пра тое, як не нашкодзіць, як захаваць дастатковы ўзровень бяспекі.

Мы бачым таксама, што, напрыклад, да сазвонаў з Офісам далучаецца шмат новых людзей, нават тых, хто зусім не ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года. І я думаю, што вельмі важна іх зрабіць камунікацыю з намі бяспечнай.

Трэба ставіць амбітныя мэты і адстойваць свае інтарэсы, нягледзячы на тое, што гэта складана. Сярод такіх мэтаў, напрыклад, і пашпарт Новай Беларусі — калі мы гэта зробім, то гэта будзе прэцэдэнт, і ў гэтым пытанні ўжо ёсць вялікі прагрэс.

Я мяркую, што не да канца маю права раіць нешта беларусам унутры краіны. Але, на мой погляд, варта быць цярплівымі. І варта падкрэсліваць, што беларусы ўнутры краіны і беларусы звонку — адна нацыя. Гэта тое, што рэжым спрабуе знішчыць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Антоколь
    25.03.2024
    Очередная лапша на уши.
  • Он совсем идиот или прикидывается?
    25.03.2024
    Более детского лепета и тупизны не слышала. Полная деградация
  • Часнык
    25.03.2024
    Та шо вы кажаце, спадар Вячорка! Хто "мы"???
    А НН ня думалі яго спытаць, якім бокам да гэтых усіх пытанняў менавіта гэты хлопец і ягоны ОСТ "Інфапоінт"? 
    Гэтыя ўсе рэчы Вясна, Фрыдам Хаўсы і іншыя робяць гадамі без ніякага ўдзелу ўсялякіх прайдзісветаў!!! 

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма8

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?11

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць