Грамадства

Стала вядома пра цяжкую сітуацыю сям'і, якая паўтара года таму трапіла ў жудаснае ДТЗ у Талачынскім раёне

Беларуска Аксана Леўшына расказала ў Threads пра цяжкую сітуацыю, у якой апынулася сям'я яе сястры і яна сама праз аўтамабільную аварыю, што адбылася 10 мая мінулага года ў Талачынскім раёне.

У той дзень сям'я з Барысава — Марыя, яе муж і двое маленькіх дзяцей ва ўзросце аднаго і двух гадоў — ехала на пікапе RAM па Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. За рулём знаходзіўся муж Марыі.

Як паведамляла ДАІ, 36‑гадовы кіроўца не ўлічыў дарожныя ўмовы і ўмовы надвор'я, не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Geely.

У выніку аварыі пацярпелі трое чалавек: 65‑гадовы кіроўца Geely і яго 62‑гадовая пасажырка, якія не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а таксама Марыя, якой на той момант было 35 гадоў. Дзеці не пацярпелі, бо знаходзіліся ў дзіцячых аўтакрэслах. Муж Марыі таксама не атрымаў траўмаў.

Пазней тэхнічная экспертыза ўстанавіла, што адна з шын пікапа RAM мела недапушчальны знос пратэктара, таму эксплуатаваць аўтамабіль з такой шынай было нельга. Акрамя таго, у момант сутыкнення ішоў дождж з градам, але кіроўца з Барысава працягваў рухацца з хуткасцю 97 км/г і не знізіў яе.

У выніку мужу Марыі выставілі абвінавачанне паводле часткі 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса — парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам. На мінулым тыдні мужчыну асудзілі за гэта на 2,5 года пазбаўлення волі.

Марыя ж, па словах яе сястры, так і апрытомнела і ўжо паўтара года пасля аварыі знаходзіцца ў коме. Яе адключылі ад апаратаў жыццезабеспячэння і перавезлі дадому.

Цяпер жанчына дзеліцца праблемай, што паўстала пытанне, як надалей фінансава забяспечваць хворую сястру і яе дзяцей, якім цяпер 3,5 і 2,5 года. Трэба аплачваць харчаванне і ўтрыманне дзяцей, дарослыя падгузнікі, лекі, паслугі масажыста, неўролага і шмат іншага. Акрамя таго, трэба вырашаць пытанні з апякунствам.

Фота: threads.com/@oksana_levshina
Фота: threads.com/@oksana_levshina
Фота: threads.com/@oksana_levshina

Па словах Аксаны Леўшынай, яна цяпер цяжка працуе, каб дапамагаць 75‑гадовай цётцы, якая цяпер даглядае дзяцей і маю сястру. Сястры прызначаная пенсія па інваліднасці, у цёткі ёсць свая пенсія, але гэтых грошай амаль ні на што не хапае.

Жанчына, як выглядае, займаецца рознічным гандлем, але шмат яе тавараў згарэла падчас пажару на складзе Wildberries у Расіі. Рэшту, якая знаходзіцца на складзе ў Мінску, яна прапануе набыць у яе па закупачнай цане — гэта «якасныя джынсы і світшоты на прыстойную суму». Адправіць пакупкі абяцае «Белпоштай», «Еўрапоштай» або СДЭКам па Беларусі і Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

У Афрыцы зазелянела пустыня — і прычына гэтаму не толькі змена клімату3

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?1

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць