Свет11

У Пецярбургу затрыманыя былыя менеджары медыяімперыі Яўгена Прыгожына

Затрыманні адбыліся ў гадавіну так званага Маршу справядлівасці Яўгена Прыгожына на Маскву, які пачаўся 23 чэрвеня 2023 года.

Вагнераўцы ў Растове-на-Доне падчас бунту Прыгожына 24 чэрвеня 2023 года. Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

У Пецярбургу затрымалі былога топ-менеджара медыяхолдынга «Патрыёт» Іллю Гарбунова і галоўнага рэдактара «Канкрэтна.ру» Кірыла Мяцелева. Ім ставяць у віну вымагальніцтва сродкаў таксама ў прыгожынца, сябра Грамадскай палаты Аляксандра Малькевіча, піша «Фантанка».

Ілля Гарбуноў да 2014 года працаваў карэспандэнтам у рэдакцыі РІА «Навіны» ва Уладзівастоку, пасля перайшоў у «Камсамольскую праўду» ў Пецярбургу. 

Прыкладна з 2016 года Гарбуноў пачаў супрацоўніцтва са структурамі Прыгожына, збіраючы кампрамат на апазіцыянераў, і ўжо да 2019 года ўзначаліў медыягрупу «Патрыёт», а з 2020 — і фабрыку троляў. 

Мяцелеў, як піша «Фантанка», у 1996 годзе стаў сузаснавальнікам часопіса прыватных ахоўных прадпрыемстваў «Аператыўнае прыкрыццё». Таксама ён паказаны галоўным рэдактарам сайта «Канкрэтна.ру». 

Звяртае ўвагу, што затрыманні адбыліся якраз да гадавіны так званага Маршу справядлівасці Яўгена Прыгожына на Маскву, які пачаўся 23 чэрвеня 2023 года.

Каментары1

  • Сакавік
    23.06.2024
    Паедуць на фронт у штурмавікі і застануцца ва Украінскай зямлі. Такое сабе ўгнаенне, але што зробіш

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма8

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць