Свет1111

Сацыёлагі пасля заявы Трампа расказалі пра рэйтынг Зяленскага

Пасля заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб нібыта нізкім рэйтынгу Зяленскага сацыёлагі Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі апублікавалі вынікі апытання, праведзенага 4-9 лютага 2025 года.

Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму давяраюць 57% украінцаў, а не давяраюць 37%, паведамілі ў Кіеўскім міжнародным інстытуце сацыялогіі (КМІС).

У КМІС падкрэслілі, што паказчыкі даверу крыху палепшыліся ў параўнанні з апытаннем, праведзеным у снежні 2024 года, калі Зяленскаму давяралі 52%, не давяралі — 39%, а баланс даверу-недаверу складаў +13%, цяпер — 20%.

Адзначаецца, што ва ўсіх рэгіёнах Украіны сітуацыя дастаткова падобная і баланс даверу-недаверу — станоўчы.

Даследаванне грамадскай думкі праходзіла 4-9 лютага. Метадам тэлефонных інтэрв'ю на аснове выпадковай выбаркі мабільных нумароў апыталі 1000 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны, якая кантралюецца ўрадам Украіны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ва Украіне неабходна правесці выбары, паколькі ў дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зеленскага нізкі рэйтынг. Паводле Трампа, Зяленскі нібыта мае 4% падтрымкі. 

Каментары11

  • Жвір
    19.02.2025
    Ат, ну ў каго шчэ ёсьць сумневы, што да Трампа таго. Ён усебакова паказаў сябе цягам першага тэрміну, каб разумныя людзі ніколі ўжо ня мелі ілюзыяў, што да яго асобы. Яго пераабралі, бо дурняў на гэтай плянэце больш, чым разумных
  • Мазэпа
    19.02.2025
    Вышэй чым у Трампа, дарэчы.
  • Лал
    19.02.2025
    Лол, вядома, такія як ты давяраюць крамлёўскім дадзеным ці трампаўскаму звіздёжу

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго75

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы абмяркоўваюць, што рабіць пасля блакіроўкі Spotify, і называюць альтэрнатывы16

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink6

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма13

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі9

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе3

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа11

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго75

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць