Галівудскі акцёр Мэцью Макконахі можа стаць адным з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША
Сам ён публічна гэтыя чуткі не каментуе.

Галівудскі акцёр Мэцью Макконахі можа быць адным з незалежных кандыдатаў на выбарах прэзідэнта ЗША 2028 года, піша выданне The Hill.
Перад прамежкавымі выбарамі ўладальнік «Оскара» публікаваў відэазварот, дзе сцвярджаў, што незалежныя кандыдаты могуць вярнуць палітыкаў да цэнтра, дзе, на яго думку, знаходзяцца каштоўнасці большасці амерыканцаў. Ён заклікаў успрымаць незалежных кандыдатаў не як пратэст і не як спойлераў, а як рэальных прэтэндэнтаў на перамогу, якіх выбарцы павінны разглядаць усур'ёз.
Некаторыя палічылі гэта відэа намёкам на ўласныя планы акцёра балатавацца.
Раней Макконахі разглядаў магчымасць балатавацца ў губернатары роднага штата Тэхас.
Сам акцёр публічна гэтыя чуткі пра 2028 год пакуль не каментаваў.
Сярод іншых магчымых незалежных кандыдатаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах у ЗША выданне The Hill называе прадпрымальніка Эндру Янга, каментатара Такера Карлсана, кангрэсмена ад Кентукі Томаса Мэсі, журналіста Дона Лемона.
Каментары