Здарэнні66

Акулы атакавалі расійскіх турыстаў ля берагоў Філіпін. Аднаго забілі, другому адгрызлі руку

Два расійскія турысты загінулі ля берагоў Філіпін — адзін патануў, а на другога напалі акулы, паведаміла Associated Press (AP) са спасылкай на берагавую ахову.

Фота: Dave Fleetham/Design Pics Editorial/Universal Images Group via Getty Images

Чацвёра расійскіх турыстаў адправіліся на лодцы да вострава Вердэ з горада Пуэрта-Галера разам з мясцовым інструктарам па дайвінгу. Падчас пагружэння іх падхапіла моцная падводная плынь. Двум удалося бяспечна даплыць да свайго дайв-катара, а двое іншых, 29-гадовы Ілья Перагудзін і 39-гадовы Максім Мелехаў, зніклі без вестак.

Па інфармацыі агенцтва, інструктар па дайвінгу, іншыя дайверы ў гэтым раёне і супрацоўнікі берагавой аховы адразу ж пачалі пошукі. Мелехава праз гадзіну знайшлі без прытомнасці, пазней у бальніцы медыкі канстатавалі яго смерць.

«Другога расійскага дайвера знайшлі атакаваным акуламі. На жаль, яго правая рука была адарваная, і акулы кружылі вакол яго», — паведаміў AP начальнік берагавой аховы Эйрланд Лапітан.

Каментары6

  • СБУ
    28.02.2025
    Наша робота
  • Filipp
    28.02.2025
    Спачуванні турыстам.
  • Я/Мы Акула
    28.02.2025
    Якая сумная навіна

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну20

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць