Вайна99

Зяленскі заявіў, што будзе асабіста чакаць Пуціна ў Турцыі 

Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што сустрэча адбудзецца ўжо ў чацвер.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo Efrem Lukatsky

Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў у сваім тэлеграм-канале.

«Мы чакаем ад заўтра спынення агню — поўнага і трывалага, каб даць неабходную аснову для дыпламатыі. Няма сэнсу зацягваць забойствы. І я буду чакаць Пуціна ў чацвер у Турцыі. Асабіста. Спадзяюся, што расіяне гэтым разам не будуць шукаць прычыны, чаму яны не могуць», — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні ў Кіеве «кааліцыя ахвотных» у складзе лідараў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і Украіны заклікала да безумоўнага спынення агню з 12 мая. Аднак Уладзімір Пуцін у начным звароце прапанаваў аднавіць перамовы з Украінай у Стамбуле з 15 мая — без папярэдніх умоваў. У Кіеве падкрэсліваюць важнасць спынення агню да пачатку перамоваў. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што гатовы арганізаваць мірныя перамовы, але таксама падкрэсліў неабходнасць спынення агню.

Каментары9

  • Литовец
    11.05.2025
    А как же Указ Зеленского от 2022 года о запрете переговоров с Путиным. Или в Украине нынче закон что дышло куда повернул туда и вышло...
  • Поцык
    11.05.2025
    Это кгбшное ссыкло никуда не поедет
  • Мустафа
    11.05.2025
    Литовец, там нет законов. Самая коррумпированная страна в Европе.

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ40

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

У Расіі арыштавалі генерала, які адказваў за ўзбраенне авіяцыі і СПА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць