Усяго патроху22

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера

У Лепельскім раёне адбыўся экалагічны інцыдэнт: амаль цалкам высахла штучнае возера Кастрыцкае (таксама вядомае як Шчураўка). Прычынай стала нара, якую выкапаў бабёр у цэнтры дамбы. Падчас паводкі дамбу пачало размываць, ужо 19 ліпеня ўзровень вады знізіўся на паўметра, а 23 ліпеня дамбу прарвала канчаткова, піша Fishingby.com.

Мясцовыя рыбаловы спрабавалі самастойна спыніць працэс асушэння: засыпалі прамыў зламанага ўчастка цэглай і звярнуліся па дапамогу ў сельсавет, каб арганізаваць цяжкую тэхніку. Але мясцовыя ўлады на просьбу не адрэагавалі. Па словах аднаго з рыбаловаў, вяскоўцы былі гатовыя сабраць грошы, але без тэхнікі спыніць разбурэнне дамбы не ўдалося.

Возера Кастрыцкае было створана прыкладна 25 гадоў таму і належала мясцоваму саўгасу. Цяпер гэтая зямля мае іншага ўласніка. Пасля аварыі вадаём ператварыўся ў балота: загінула рыба, зніклі птушкі, такія як лебедзі і крыжанкі.

У тэорыі возера можна аднавіць, калі засыпаць прамыў і ўмацаваць дамбу, але ці знойдзецца хто-небудзь, хто возьмецца за гэтую працу, пакуль незразумела.

Каментары2

  • бабер лепей ведае
    31.07.2025
    у іх нейкі нюх на гэтыя меліяратыўныя справы.
    будзе сушэйшая пагода - сам ўсё загаціць і без тэхнікі.
  • Лявон
    31.07.2025
    То направдэ бобэр ест курва?

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць