Грамадства11

Life правёў рэбрэндынг

Смайлік адышоў у мінулае.

Life абвясціў пра рэбрэндынг. Змены сталі вынікам трансфармацыі брэнда: паляпшэння сеткі і IT-інфраструктуры, пашырэння гандлёвай сеткі, эвалюцыі ў прадуктавых рашэннях і, як вынік, — аб’яднання сэрвісаў у адзіную экасістэму, паведамляе прэс-служба мабільнага аператара.

Смайлік адышоў у мінулае, а яго месца заняў знак у форме сімвала L — вялікай літары брэнда.

«Дынамічны, лётны сімвал аб’яднаў тэхналогіі і эмоцыі. У ім можна ўбачыць вобраз бумеранга — сігнал, які адпраўляецца і вяртаецца, матылька — сімвал лёгкасці, і нават сэрца, у якім адлюстроўваецца эмпатыя і чалавечнасць брэнда. Напісанне аператара змянілася з life:) на Life», — паведамляе прэс-служба.

— Новы слоган «Так лёгка» адлюстроўвае галоўную ідэю і місію Life, — каментуе Эрдал Яйла, генеральны дырэктар аператара. — Аб’ядноўваючы прадукты і сэрвісы ў адзінае асяроддзе, мы робім лічбавы досвед простым і лёгкім: каб нашым абанентам было лёгка выбраць, падключыць, аплаціць і быць на сувязі. Той жа прынцып мы прымяняем і да нашых прадуктаў: яны павінны быць інтуітыўна зразумелымі, зручнымі і лагічнымі. Ужо цяпер 90% абанентаў адзначаюць лёгкасць у выкарыстанні Life. Мы побач, каб лічбавае жыццё было такой жа лёгкай часткай рэальнага жыцця.

Новая каляровая палітра стала лягчэйшай і адаптыўнай для лічбавай асяроддзя. Базавы сіні цяпер святлейшы, а акцэнтны жоўты змяніўся на свежы лаймавы. Цёмна-сіні знайшоў сваё месца пераважна ў салонах сувязі, захоўваючы пераемнасць з гісторыяй брэнда.

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    03.12.2025
    Какой кошмар. Заберите у зумеров компутер.

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам47

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі58

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам47

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць