Свет

Харватыя адмовілася выдаваць Германіі другога падазраванага ў падрыве «Паўночных патокаў»

Уладзімір Жураўлёў — прафесійны дайвер, тэхнік па абслугоўванні вадалазнага рыштунку паводле сваёй вайсковай спецыяльнасці.

Вышэйшы крымінальны суд Харватыі задаволіў апеляцыйную скаргу абароны ўкраінца Уладзіміра Жураўлёва, якога ў Германіі падазраюць у датычнасці да дыверсіі 26 верасня 2022 года на газаправодах «Паўночны паток». Вышэйшая судовая інстанцыя адмяніла рашэнне аб экстрадыцыі Жураўлёва, вынесенае двума месяцамі раней судом горада Пула, і накіравала справу на паўторны разгляд. Пра гэта піша юрыдычная кампанія «Кацярынчук, Моор і партнеры», якая прадстаўляе інтарэсы Жураўлёва, піша Moscow Times.

Апеляцыйны суд прызнаў высновы суда першай інстанцыі заўчаснымі і абавязаў яго атрымаць ад нямецкага суда дадатковую інфармацыю. Гаворка ідзе пра суадносіны ордараў на арышт паміж рознымі еўрапейскімі дзяржавамі, прававую кваліфікацыю і межы крымінальнага пераследу Жураўлёва за меркаванае правапарушэнне. Пытанне аб выдачы Германіі меркаванага другога ўкраінскага дыверсанта з «Паўночных плыняў» застаецца адкрытым.

Жураўлёў — прафесійны дайвер, тэхнік па абслугоўванні вадалазнага рыштунку паводле сваёй вайсковай спецыяльнасці. Паводле версіі праваахоўных органаў ФРГ, у верасні 2022 года ён удзельнічаў у групе, якой нібыта кіравалі спецслужбы Кіева і якая падарвала ўчастак газаправодаў «Паўночны паток» каля дацкага вострава Барнхольм. Падводная магістраль нават пасля ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну забяспечвала пастаўкі газу з Расіі ў Германію.

Яшчэ ў 2024 годзе ФРГ выдала еўрапейскі ордар на арышт Жураўлёва. Неўзабаве ўкраінца затрымалі ў Польшчы, але мясцовы суд у кастрычніку 2025 года адмовіўся выдаваць меркаванага падрыўніка Германіі.

Паўторна Жураўлёва затрымалі 19 жніўня 2026 года ў Харватыі, дзе ён знаходзіўся ў якасці тэхнічнага кансультанта на здымках галівудскага фільма Snake Island, прысвечанага якраз выбухам на «Паўночных плынях» чатырохгадовай даўніны. Спачатку харвацкі суд дазволіў выдаць украінца Берліну, але пазней перагледзеў сваё рашэнне.

Меркаванага кіраўніка групы падрыўнікоў, адстаўнога ўкраінскага афіцэра Сяргея Кузняцова, летам 2025 года арыштавалі італьянскія ўлады, а затым экстрадавалі ў Германію. Гэтай восенню ў ФРГ пачаўся суд над Кузняцовым.

Афіцыйны Кіеў не прызнае датычнасці да падзей верасня 2022 года каля вострава Барнхольм.

«Нічога падобнага Украіна не рабіла. Я б ніколі так не паступіў», — заяўляў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам47

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі58

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам47

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць