Грамадства22

Мінінфарм раіць беларусам не высылаць YouTube дакументы для праверкі ўзросту

Раней стала вядома, што карыстальнікам YouTube, у тым ліку і з Беларусі, сталі масава паведамляць, што пры спробе адкрыць відэа са ўзроставымі абмежаваннямі цяпер патрабуецца загрузка дакументаў — пашпарта, правоў кіроўцы або сэлфі. Міністэрства інфармацыі выконваць гэтыя патрабаванні не раіць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Для многіх беларусаў такая практыка выглядае трывожнай: перадача сканаў дакументаў і фатаграфій павышае рызыку ўцечкі асабістых даных, асабліва на фоне росту кібермахлярства.

Эксперты адзначаюць, што новаўвядзенне можа стаць дадатковай перашкодай у доступе да кантэнту, паколькі карыстальнік фактычна аказваецца перад выбарам — прыватнасць або магчымасць прагляду.

У сувязі з гэтым Міністэрства інфармацыі раіць:

  • Калі відэа даступнае на іншых платформах, лепш шукаць яго там — без перадачы дакументаў.
  • Па магчымасці не дасылаць пашпартныя даныя проста «дзеля прагляду роліка», і тым самым мінімізаваць рызыкі.

Каментары2

  • VPN
    05.12.2025
    У меня в Австрии тоже требуют на X подтверждение возраста, но подтверждение технически не срабатывает.

    Я посмотрел, в каких странах подтверждение не требуется, выставил в VPN японский адрес, и работает без подтверждения возраста
  • 1
    05.12.2025
    А як Мінінфарм рэагуе на рэкламу працы штурмавікамі, каб дапамагчы "сваёй краіне" у беларускім Ютубе?

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць