Вайна22

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе

Па ацэнцы выдання, найбольш імаверным з'яўляецца працяг вайны, у той час як перамовы аб яе завяршэнні будуць ісці па коле.

Наступствы ўдару па Адэсе 27 студзеня 2026 года. Фота: Andrew Shugsun / Global Images Ukraine via Getty Images

Аднак нарастаючае напружанне сёлета можа паслабіць пазіцыі Кіева ці Масквы, вымусіўшы іх пайсці на здзелку, да якой яны пакуль не гатовы. Асноўныя тэзісы WSJ пераказвае «Агенцтва».

Сцэнар 1. Працяг вайны. Крэмль па-ранейшаму ўпэўнены, што ўкраінская армія зламаецца раней, чым эканоміка Расіі, аднак Украіна яшчэ далёкая ад краху, гаворыцца ў публікацыі.

Пры гэтым абодва бакі баяцца гневу Трампа з-за тупіковай сітуацыі ў перамовах. Украіна па-ранейшаму мае патрэбу ў разведданых і іншай падтрымцы з боку ЗША, а Расія ўразлівая да больш жорсткіх санкцый. Таму кожны бок імкнецца паказаць, што паводзіць сябе канструктыўна, а вінаваты ў працягу вайны праціўнік.

Для ўкраінскага грамадства і кіраўніцтва перадача незахопленых тэрыторый Расіі застаецца адной з «чырвоных ліній». «Ідэя аддаць Данбас расіянам выглядае так, што яны атрымаюць бясплатна тэрыторыю, на захоп якой у адваротным выпадку, верагодна, выдаткавалі б яшчэ паўмільёна чалавек», — сказаў былы міністр абароны Украіны Андрэй Загараднюк.

Уладзімір Зяленскі супраціўляецца ціску з мэтай перадачы Данбаса і заяўляе, што любая здзелка па тэрыторыі залежыць ад гарантый бяспекі, якія ўключалі б еўрапейскія ваенныя базы ва Украіне і, што асабліва важна, падтрымку з боку ЗША.

Ва ўкраінскім грамадстве захоўваецца «вялікі скептыцызм» наконт перамоваў пад кіраўніцтвам ЗША, кажа Загараднюк. Паводле яго слоў, гэта тлумачыцца тым, што кожная ваенная, прамысловая і палітычная падзея ў Расіі сігналізуе пра яе намер працягваць ваяваць.

Сцэнар 2. Украіна здаецца першай. Найбольшай рызыкай для Кіева WSJ назвала знясіленне УСУ. Адданыя салдаты змагаюцца без адпачынку шмат гадоў, а навабранцы, якія не адчуваюць энтузіязму, усё часцей дэзертуюць, гаворыцца ў публікацыі. УСУ кампенсуюць недахоп пяхоты пастаянным удасканаленнем сваіх магчымасцяў у галіне беспілотнікаў, але Расія нядаўна дагнала Украіну ў выкарыстанні дронаў, піша WSJ.

Ваенныя эксперты не чакаюць, што сёлета сітуацыя на полі бою зменіцца. Практычна бесперапынны наступ Расіі ў Данбасе з канца 2023 года стаў адным з самых павольных і дарагіх у ваеннай гісторыі. Неба, запоўненае беспілотнікамі, зрабіла буйнамаштабныя манеўры практычна немагчымымі.

Калі Украіна вычарпае свае сілы, ёй, магчыма, прыйдзецца пайсці на пагадненне, якое будзе цяжка прыняць, але якое будзе лепшым, чым альтэрнатыўны варыянт, гаворыцца ў публікацыі. Гэта можа пацягнуць задавальненне патрабаванняў Масквы ў дачыненні да тэрыторыі, абмежавання ваеннай моцы Украіны і аднаўлення ўплыву Расіі на жыццё ў краіне, пры гэтым ЗША дадуць толькі слабыя гарантыі бяспекі, піша WSJ.

Сцэнар 3. Расія стамляецца. Расійская эканоміка знаходзіцца ў стагнацыі, многія грамадзянскія галіны скарачаюцца. Нізкія цэны на нафту, украінскія ўдары па НПЗ і дзеянні ЗША і Еўропы супраць расійскага «ценявога флоту» ціснуць на энергетычны сектар, ад якога залежаць даходы Крамля.

Бізнэс-эліта Расіі даўно незадаволена тым, як вайна дэфармуе эканоміку, робячы яе празмерна залежнай ад ваеннай вытворчасці, а таксама ад Кітая, які пастаўляе тэхналогіі і купляе нафту, піша WSJ. Пры гэтым пакуль, паводле ацэнкі выдання, няма ніякіх прыкмет таго, што Пуцін турбуецца аб негатыўнай рэакцыі з боку эліт ці расійскага грамадства.

Тым не менш Расія не можа весці вайну бясконца. Больш жорсткія санкцыі і іх больш строгае прымяненне могуць паскорыць яе завяршэнне, піша WSJ.

Калі Расія ці абодва бакі прыйдуць да высновы, што не могуць працягваць вайну, перамовы могуць ператварыцца ў больш сур'ёзны пошук пагаднення.

Каментары2

  • бабруйчанін
    29.01.2026
    Найбольш імаверным Працяг Вайны
    За 4 гады нічога ні змянілася в умовах заканчэння перамогі Украіны іньшых чыннікаў умов Міра Німае ( даведка дзля ананалітыкаў wsi.Х)
    1 Мужнасць вытрымка ЗСУ і той часткі украінцаў якія больш 4 год дэманструюць гэта ўсяму свету
    Так з " мабілізацыей" астатнім офіс Кіева ....намудрыл але ні бачна ні чутна " панікерства" з адкрытых джэрэл Ні адчуваецца..
    2. Нажаль ад дапамогі ЭЗ ЗАШ
    Нават калі Трамп-к° канчаткова .....І прыпыняе продаж
    Грошы на 26 -27 ЭЗ нададзены і зброю знаходзят
    Рютэ " надаць з асабістых запасаў кожнай краіны наты"
    П Павел Чэхія " знойдзе" яшчэ..
    3. Калапс крах смута ..Як заўгодна на рф
    З адкрытых крыніц адчуваецца хваляванне эканамістаў міністраў ze блохераў ваенкараў " дабра €$ахвотнікам" затрымлівают паніжают нае..падманваюць
    За 4 гады у маёй формуле аналізе прагнозе амаль нічога ні змянілася
    Акрамя Нават я падобнае ад Дональда ні чакал )))
    Моцы Вытрымкі Поспеха нам усім))
  • ad
    30.01.2026
    Трамп боится, что в случаи победы Украины и сломе российской эканомики Европа может получить и Украину и Россию под совй контроль, что для США конечно ужас ужас

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі5

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ40

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі5

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць