Грамадства1414

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны

Лагатып Года беларускай жанчыны вызначаны ў Беларусі, паведаміла БелТА старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілевіч.

Паведамляецца, што Беларускі саюз жанчын ініцыяваў конкурс на стварэнне лагатыпа неўзабаве пасля таго, як Лукашэнкам была абвешчана тэматыка 2026 года. 

«Нам хацелася паглядзець, як дзяўчаты, жанчыны бачаць гэты лагатып, як яго ўяўляюць. Кожная магла, грунтуючыся на інтуіцыі і пачуццях, прамаляваць свой варыянт. Пры гэтым якіх-небудзь параметраў мы не задавалі. Мы меркавалі, што самі беларускія жанчыны павінны прапанаваць сімвал цяперашняга года», — сказала Вольга Шпілеўская.

Конкурс праводзіўся сярод усіх абласных, аб'яднаных, пярвічных арганізацый Беларускага саюза жанчын. Было прадстаўлена больш за 100 розных варыянтаў. 

Пераможцам конкурсу стала лідар моладзевага крыла Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Яўгенія Пагранічная. Яна фатограф, раней прэзентавала некалькі ўласных фотавыстаў.

Па словах Вольгі Шпілеўскай, выбар на карысць работы Яўгеніі Пагранічнай быў аднадушным.

«Усе сышліся на тым, што ў гэтым варыянце ёсць усё: і сімволіка краіны — чырвона-зялёныя тоны, арнамент, і васілёк — сімвал Беларусі і БСЖ, і, вядома, вобраз беларускай жанчыны, у якім прачытваецца лёгкасць і сіла, дабрыня і прыгажосць», — патлумачыла выбар старшыня Беларускага саюза жанчын.

Каментары14

  • заувага
    05.02.2026
    Главное шобы выключна на расеянском ящике, а то с чэлестью бяда
  • Пограничная
    05.02.2026
    Ты же понимаешь что ты уже всё, поехавшая?
    Дзе шырако пасаженыя глаза, дзе страница инсты с фотографией из ОАЭ, дзе надпис "жэстачайше" на пояснице, дзе эта всёо?
  • Kałdyr
    05.02.2026
    Больш за месяц прайшло - толькі лагатып з'явіўся. Нешта канкрэтнага для жанчын? Нечакайце. Хіба часьцей будуць Масандру па целіку паказваць.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць