Грамадства2121

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што амерыканская дэлегацыя падчас перамоваў у Мінску ўздымала пытанне новых затрыманняў па палітычных матывах пасля вызвалення палітвязняў. Пра гэта ён заявіў 19 лістапада на нарадзе з судзейскім корпусам.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Sergei Bobylev Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Узяўшы інфармацыю ад нашых беглых, што мы вось адпусцілі там энную колькасць, дзясяткаў некалькі чалавек, а ў гэты час гэтыя Кубраковы і Церцелі на чале з Гарой, генпракурорам, схапілі ўтрая больш і пасадзілі — каб мець абменны фонд…

Такую тэму амерыканцы паднялі перада мной. На што я ім жорстка адказаў, проста рэзка: «Закон парушыць — будзе сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе, [чым] тых, каго мы табе тут аддалі, адпусцілі па просьбе Трампа, — сядзець будуць», — заявіў Лукашэнка.

Таксама, па словах Лукашэнкі, ён тады заявіў Коўлу, што не дапусціць паўтарэння падзей 2020 года, бо, маўляў, «мы не можам дапусціць разбурэння краіны».

Варта адзначыць, што 15 верасня падчас сустрэчы ў Мінску са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам Лукашэнка адмаўляў новыя палітычна матываваныя затрыманні і само існаванне палітвязняў. Тады ён назваў «абсалютнай няпраўдай» сцвярджэнні пра тое, што пасля вызвалення адных зняволеных улады затрымліваюць удвая больш людзей.

Каментары21

  • Filipp
    19.11.2026
    "я ім жорстка адказаў, проста рэзка: «Закон парушыць — будзе сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе, [чым] тых, каго мы табе тут аддалі, адпусцілі па просьбе Трампа, — сядзець будуць», — заявіў Лукашэнка."©
    Гэта смех, калі заўтра дадуць транзіт праз Літву, ён адразу скажа іншае "Гэта ж нашы людзі, ну памыліліся, не вось жа час іх гнаіць, я ж не ізувер які".
    Цана ягоным словам - нуль. Але ж мы ні раз бачылі, калі ў адказ на плюшкі Лука спыняў такі рэпрэсіі ( амаль пасля кожных выбараў). Калі гэта рабіў раней, можа і зноў зрабіць ( вядома трэба рабіць папраўку на вайну ).
  • Курапаты, ГУЛАГ, катаванні, новічёк
    19.11.2026
    «мы не можам дапусціць разбурэння краіны». Калі бы пратэстоўцы захапілі уладу ў 2020, масква бы кінулася на Менск наступным днём (ноччу) , пра гэта нават Укр. ГУР афіцыйна пісаў, і Лукашэнка сёння кажа не хаваючы праўды. Супраціў маскалям быў бы алеж АЗІЯЦКІХ - варвараў супраціў не пужае, яны ведаюць што з гэтым рабіць - Курапаты, ГУЛАГ, катаванні, новічёк і г.д. Я не кажу што яны бы нас перамаглі, захапілі і акупавалі, вядома - мы літвіны лепшыя ў свеце жаўнеры, алеж КРЫВІ было бы нашмат болей чым сёння. Таму трэба слухаць парады Трампа , і Зянона, і дамовіцца паміж сабой Беларусы, За нас гэта ніхто не зробіць!
  • .
    19.11.2026
    Пытанне ферштэерам: нават калі такога "адцягнуць" ад Расеі - ён сам хоць трохі зменіцца?
    Пуцін яго прымушае да рэпрэсій ці ён сам баіцца і бясконца ненавідзіць, жадае помсты ўласнаму народу? Пакрыўджаны сацыяпат.
    Нават у Расеі няма настолькі жорсткай і татальнай унутранай палітыцы рэпрэсій. У гэтай справе яна, хутчэй, імпартуе ідэі і досвед лукашэнкаўскай РБ.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць