Грамадства77

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам

Румынія часова прыпыніла выдачу шэнгенскіх і нацыянальных віз — пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце пасольства краіны ў Мінску. З 1 лютага консульскі аддзел закрыты, калі яго праца адновіцца — пакуль невядома.

Фота: Lookby.media

Румынія ўвайшла ў Шэнгенскую зону крыху менш за два гады таму, у сакавіку 2024 года. З красавіка таго ж года консульства пачало прымаць заяўкі на турыстычныя візы. Навіна аб гэтым парадавала беларусаў, аднак даволі хутка высветлілася, што дыпламатычная місія не збіралася праяўляць шчодрасць: месцы для запісу з'яўляюцца рэдка, патрабаванняў шмат, тэрміны віз кароткія, верагоднасць адмаўлення вельмі высокая.

Да 2026 года сітуацыя амаль не змянілася. Экспертны канал «Візавы крот» у студзені паставіў румынскае пасольства на апошняе месца ў рэйтынгу лаяльнасці да жадаючых атрымаць візу — разам з балгарскім, піша Onliner.by.

Што Балгарыя робіць у «шэнгене», не зразумела. Яны прыдумляюць свае правілы, палохаюць турыстаў ануляцыяй візы, прыкладаюць максімум намаганняў, каб распужаць астатніх заяўнікаў, асабліва ў несезон. З румынамі сітуацыя прыкладна такая ж, толькі да іх яшчэ і не запісацца.

Каментары7

  • ●
    24.02.2026
    Алік, ага ) Калі нейкая краіа ўвайшла ў нейкае палытычнае аб'яднанне дзеля сваёй карысці , дык яна адразу ператварылася у супар - пупар дзермакрацію ? Можа шматгадовая гісторыя пераважыць ?
  • га
    24.02.2026
    Алік, каму старацца? То, можа, яшчэ Польшчу з Літвой паспытайце, як яны мусяць дапамагаць беларусам выбірацца?
    Да таго ж турыстычная віза прадугледжвае, што грамадзянін не выбіраецца, а заехаў і паехаў назад.
  • А что не так?
    24.02.2026
    Алік, Руминия наряду с Польшей, есть логистический и военный хаб. Туда лезут только агенты ФСБ/КГБ РБ. Простым людям в Румынии делать нечего.
    Вполне закономерно запретить въезд этим агентам!
    И вообще, хотят пускают, хотят не пускают, ты чего завыл?)

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго76

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская Камароўка ўжо перабралася пад дах1

Беларусы абмяркоўваюць, што рабіць пасля блакіроўкі Spotify, і называюць альтэрнатывы16

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink6

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма13

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі9

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе3

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго76

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць