Грамадства

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

За 15 кіламетраў ад Гомеля ў горадзе Ветка з'явілася кавярня з незвычайнай канцэпцыяй. Сама Ветка гістарычна лічыцца цэнтрам стараверства ў Беларусі, таму і ў новай установе гатуюць па асаблівых старадаўніх рэцэптах, піша Onliner.by.

Напрыклад, у гатаванні актыўна выкарыстоўваюць сухую парфуму — спецыяльную дабаўку, якая надае стравам дадатковы яркі водар. Прынцып стварэння кулінарных духоў падобны да працы парфумера. Іх дадаюць і ў каву, і ў пернікі.

Дарэчы, мясцовыя пернікі — гэта сапраўдны гонар кавярні. Тут адраджаюць шматвекавую традыцыю іх гатавання. Спецыяльна для гэтага зрабілі копію з веткаўскіх пернікавых дошак 1907 года, якія захоўваліся ў адным з музеяў Санкт-Пецярбурга. У самой прасторы ўжо ладзяць майстар-класы па прыгатаванні тых самых пернікаў па стараверскім рэцэпце.

— Апошнім часам нашу мясцовасць пачалі называць Веткаўскі Праванс або Гомельскі Праванс. Усё таму, што паблізу ёсць вялікія палі лаванды. Мы таксама выкарыстоўваем гэта ў сваіх стравах. Гатуем печаныя яблыкі з парфумай і і лавандавым сіропам. Усё мясцовае, — расказаў у размове з журналістам Onliner стваральнік прасторы «Арт-Ветка» Пятро.

Яшчэ адна страва, якую можна паспрабаваць тут, — стараверскі чырвоны боршч са смажаным мёдам.

Акрамя кавы ў кавярні падаюць і традыцыйную палескую травяную гарбату.

— Гэта класічны набор: чабор, мята, душыца, шыпшына, яблычкі і абавязкова багун. Калі б у мяне спыталі, чым пахне балота, а значыць, і Палессе, я б дакладна абраў яго, — дзеліцца Пятро.

Акрамя працы ў кавярні, яе ўладальнік — атэставаны экскурсавод, які адкрывае зацікаўленым турыстам гэты рэгіён. У планах у Пятра ўключаць у турыстычныя маршруты ўсе галоўныя мясцовыя абрады: «Гуканне вясны, пахаванне стралы, жніво, Яблычны Спас і фестываль традыцыйнага ткацтва».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго71

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink6

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма12

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі8

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе3

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа11

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

«Гаспадыня знікла, і ён год жыў у пакоі бясплатна». Дзяўчына прыняла спадчыну і знайшла там мужчыну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго71

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць